Tallink: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Кампанія |назва = AS Tallink Grupp |лягатып = 180px |ты...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 01:37, 12 красавіка 2015

AS Tallink Grupp — эстонская судаходная кампанія зы штаб-кватэрай у Таліне, якая займаецца пасажырскімі круізнымі й паромнымі перавозкамі ў акваторыі Балтыйскага мора. Асноўныя маршруты пралягаюць паміж Эстоніяй, Швэцыяй, Фінляндыяй і Латвіяй.

AS Tallink Grupp
Тып Публічная кампанія
Заснаваная 1989
Краіна
Разьмяшчэньне Талін, Эстонія
Ключавыя фігуры Эн Пант, Андрэс Хунт
Галіна Марскія перавозкі
Абарачэньне 942 млн.эўра (2013)
Чысты прыбытак 43 млн.эўра (2013)
Лік супрацоўнікаў 6 942 чалавек (2013)

Гісторыя

Кампанія вядзе сваё існаваньне ад 1989 г., калі савецкая Эстонская судаходная кампанія (праз ангельскамоўны акронім больш вядомая як ESCO) і фінская Palkkiyhtymä Oy утварылі сумесны праект для рэгулярных пасажырскіх перавозак паміж Хельсынкі й Талінам. Дзеля гэтых мэтаў партнэрамі быў набыты паром Scandinavian Sky, які з наступнага года выйшаў на маршрут пад назвай Tallink. У 1993 фіны прадалі свае акцыі ў праекце, і кампанія сталася цалкам эстонскай.

У 2005 г. Tallink упершыню разьмясціў свае акцыі на Талінскай фондавай біржы (тызер TAL1T). У 2006 годзе кампанія набыла свайго фінскага канкурэнта Silja Line, набыўшы статус буйнейшага паромнага апэратара ў Балтыйскім моры.

 
Паром Victoria I, уведзены ў эксплюатацыю ў 2004 г.

Асноўныя маршруты Tallink

Спасылкі