Прыднястроўскі канфлікт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
Радок 14:
 
== Пачатковая стадыя і разьвіцьцё канфлікту ==
Восень [[1990]] годагоду — пачатак узброеных сутыкненьняў паміж арміяй і паліцыяй [[Малдова|Малдовы]] і прыднястроўцамі. Першыя ахвяры зьявіліся [[2 лістапада]], калі малдаўская паліцыя прымяніла зброю супраць мірнай дэманстрацыі ў [[Дубасары|Дубасарах]]: 3 чалавекі загінулі, 16 паранена. У лістападзе Часовы Вярхоўны Савет пераймяноўвае Прыднястроўскую Малдаўскую ССР у [[Прыднястроўе|Прыднястроўскую Малдаўскую Рэспубліку]], праводзяцца выбары ў Вярхоўны Савет ПМР.
 
На працягу [[1991]] году адбываюцца шматлікія сутыкненьні на Дубасарскім накірунку, арышты дзяржаўных дзеячоў [[Прыднястроўе|ПМР]], у тым ліку і [[Ігар Сьмірноў|Ігара Сьмірнова]]. IV Зьезд дэпутатаў прымае рашэньне аб зацьвярджэньні канстытуцыі, сьцягу і гербу [[Прыднястроўе|ПМР]], пачалося фармаваньне народнага апалчэньня і Ўзброеных Сілаў ПМР — [[Гвардыя Прыднястроўя|Рэспубліканскай гвардыі]]. Пад ціскам грамадзкасьці ПМР, што заблякавала чыгуначныя магістралі, улады [[Малдова|Малдовы]] вымушаны былі выпусьціць актывістаў ПМР. У сьнежні на першых прэзыдэнцкіх выбарах ПМР [[Ігар Сьмірноў]] набірае 65% галасоў. На праходзячым адначасова рэферэндуме аб незалежнасьці станоўча галасуюць 98% прыднястроўцаў. На выбарах у [[Малдова|Малдове]] перамог [[Мірча Сьнегур]]. У [[Дубасары|Дубасарах]] зноў адбыліся жорсткія сутыкненьні.