Трэцяя Ўстаўная грамата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 6:
Рада БНР выступіла з патрабаваньнем перагледзець Берасьцейскую мірную дамову. На землях, дзе жыве й мае лічэбную перавагу беларускі народ, абвяшчалася вольная, незалежная дзяржава; у склад яе былі ўключаныя [[Магілёўская губэрня|Магілёўская]], [[Менская губэрня|Мінская]], [[Віцебская губэрня|Віцебская]], беларускія часткі [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]], [[Віленская губэрня|Віленскай]], [[Смаленская губэрня|Смаленскай]], [[Чарнігаўская губэрня|Чарнігаўскай]] і суседніх губэрняў. Пацьвярджаліся таксама правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларусі, абвешчаныя [[Другая Ўстаўная грамата|Другой Устаўной граматай]] ад [[9 сакавіка]] [[1918]].
 
Уяўляе сабой машынапісны аркуш паперы, падпісаны з адваротнага боку старшынём ураду [[Язэп Варонка|Язэпам Варонкам]], народным сакратаром гаспадаркі, народным сакратаром асьветы [[Аркадзь Смоліч|Аркадзем Смолічам]], народным сакратаром апекі [[Палута Бадунова|Палутай Бадуновай]], народным сакратаром вайсковых спраў [[Кастусь Езавітаў|Кастусём Езавітавым]] і яшчэ шасьцюпяцьцю народнымі сакратарамі Рады БНР і замацаваны дзяржаўнай пячаткай.
 
== Глядзіце таксама ==