Ігар Войніч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: Ігар Войніч, разам з А.Кішкіным, З. Сідаровічам і В. Агеевым стаў заснавальнікам гурта. Граў н...
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
Ігар Войніч, разам з А.Кішкіным, З. Сідаровічам і В. Агеевым стаў заснавальнікам гурта. Па адукацыі — філолаг. Нават абараніў дысертацыю па старажытнай літаратры. Граў на гітары, бас-гітары, клявішных інструментах, а часам сядаў за віялянчэль. Напісаў музыку некалькіх сумесных з іншымі ўдзельнікамі гурта песень, што выйшлі на першым CD, а "Песьню Вартавога ратніка" аднаасобна і музыку, і тэкст. Асноўная роля Войніча ў першым і другім складзе (калі ў калектыў уліўся А. Басай) гурта палягала на сачыненьні аранжыровак. Пасьля таго творчых разыходжаньняў паміж Басаем і Сідаровічам у 1996 г., Войніч прыняў бок Басая. Некалькі наступных год Войніч і Басай, набраўшы ў гурт шэраг сэсійныхновых музыкаў, пад назвай "Камэлот" далі некалькі дзесяткаў канцэртаў, нават запісаўшызапісалі на дэма новую праграму выключна з песень Войніча. Зьезьдзілі з канцэртамі ў Польшчу і Данію. Але пасьля таго, як 2002 г. Войнічу не прадлілі кантракт працы ва універсітэце, адной з прычын якой была гістарычная і, адпаведна, палітычная ангажаванасьць гурта, "Камэлот" канчаткова быў пазбаўлены рэпетыцыйнай базы на філалагічным факультэце БДУ і перастаў увоглле выступаць. У 2007 г. Сідаровічам разам з Войнічам прадпрынімалася спроба аднавіць калектыў. Але апошні ў канцы года, згодна з паведамленьнямі польскай прэсы, выехаў у Польшчу.