Мова (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
апіскі
дапаўненьне
Радок 90:
Негатыўныя рысы раману адзначылі Каця Рускевіч (“стыль і штампы”, празьмерны “жаночы глянец”<ref>[http://bookster.by/reviews/mova-dlya-novyh К.Рускевіч, Мова для новых. Bookster.by]</ref>) і Ціхан Чарнякевіч: “Раман «Мова» гладкі, як нэктарын, сэнтымэнтальны да ружовасьці і абсалютна нястрашны, хоць задуманы, паводле аўтара, як драма і антыўтопія”. Да таго ж, паводле крытыка, аўтар дэманструе “некампэтэнтнасьць … ў беларускай лірычнай традыцыі”, абіраючы для “моўных” уставак у раман слабыя і “найпрыметыўнейшыя” вершы (як у выпадку з “Матылём” [[Уладзімер Жылка|Уладзімера Жылкі]])<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/26611599.html Ц.Чарнякевіч, Жанглёр на футбольным полі. Радыё Свабода]</ref>.
==Цікавыя факты==
* Прэзэнтацыя рамана ў [[Горадня|Горадні]] [[23 кастрычніка]] 2015 г. праходзіла ў грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай, але была перарваная міліцыяй і прадстаўніком мясцовага выканкама, якія палічылі, што памяшканьне не прыстасавана для грамадзкіх сустрэч, а самі арганізатары не атрымалі належны дазвол на правядзеньне мерапрыемства. <ref>[http://budzma.by/news/viktar-marcinovich-heta-byelarus-dzyetka.html Віктар Марціновіч: Гэта Беларусь, дзетка! Budzma.org]{{ref-be}}</ref>,<ref>[http://news.tut.by/culture/420931.html Презентацию книги "Мова" Виктора Мартиновича в Гродно сорвали милиционеры и идеологи. Tut.by]{{ref-ru}}</ref>,<ref>[http://news.tut.by/society/421006.html Гродзенскі ідэолаг: Міліцыянты пагарачыліся, да Марціновіча прэтэнзій няма. Tut.by]{{ref-ru}}</ref> Цікава, што ў той самы дзень прэзыдэнт Беларусі [[Аляксандар Лукашэнка]] праводзіў сустрэчу з прадстаўнікамі творчай інтэлегенцыі, на якой уздымаліся пытаньні спрыяньня літаратурнаму працэсу.
* Выданьне рамана спарадзіла хвалю разнастайнага мастацкага імпэту ягоных чытачоў. Энтузіясты выпусьцілі цішоткі зь іерогліфамі «МО» і «ВА» ў стылі модных вышыванак, а мастачка Натальля Гарачая зрабіла выставу графічных работ па матывах рамана.<ref>[http://marketing.by/novosti-rynka/-adl-ga-raspratsavala-novy-dazyyn-vokladk-ramana-mova/ «Адліга» распрацавала новы дазыйн вокладкі рамана «МОВА». Marketing.by]</ref> Сам аўтар па сьлядах свайго твору прарочыў “татухі з выявай “моўных” іерогліфаў, street art з выявамовамі “ў”, пэрфомансы на плошчы Мёртвых і зьяўленне праваднікоў па нябачным пакуль менскім Чайнатаўне”.<ref>[http://budzma.by/budzma/mova-byelaruskaya-minsk-kitayski-vyersiya-viktara-marcinovicha.html Мова – беларуская, Мінск – кітайскі. Версія Віктара Марціновіча. Budzma.org]{{ref-be}}</ref>
==Крыніцы==
{{Крыніцы|2}}