Герб Баўгарыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 45 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q173163 (translate me)
Радок 26:
[[Файл:Coat of Arms of the People's Republic of Bulgaria (1967-1971).png|150пкс|міні|Герб Народнай Рэспублікі Баўгарыя]]
 
Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да [[1294]] году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "''герб караля Баўгарыі''". Найболей верагодна, што гэта цар СмілецСьмілец або яго найблізкі папярэднік. На гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]] нейкі [[арабы|арабскі]] вандроўца бачыў у [[Тырнова]] малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара [[Ян Шышман|Яна Шышмана]]. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы [[Марока]].
 
У [[1396]] годзе баўгарскія землі былі захопленыя [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыяй]], але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія [[геральдыка|геральдычныя]] сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў [[Эўропа|эўрапейскіх]] і [[балканы|балканскіх]] зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У [[1595]] годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.
 
Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у [[1741]] годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас [[Расейска-Турэцкая вайна|Расейска-Турэцкай вайны (1877—1878)]] герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі [[1879]] году так:
<blockquote>Ар.21 Дзяржаўны герб Баўгарыі - залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем - княжая карона.</blockquote>
Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і [[сьцяг]]амі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і [[дэвіз]]ам.
Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная [[парлямэнт]]скай камісіяй, сабранай у [[1923]] годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына - [[Барыс III|Барыса III]], але без дынастычных сымбаляў.
 
У [[1944]] годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі - [[камунізм|камуністычная]] эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна [[авал]]ьнае сіняе поле, акружанае [[пшаніца|пшанічнымі]] каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад [[герб СССР|герба СССР]]. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў [[1989]] годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб [[1927]]-[[1946]] гг. быў вернуты ззь невялікімі зьменамі.
 
== Глядзіце таксама ==