Эліэзэр Бэн-Егуда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 17:
== Біяграфія ==
=== Маладыя гады ===
Як амаль усе тагачасныя жыдоўскіягабрэйскія дзеці ў гэтых краёх, ён з маленства вывучаў старажытную габрэйскую мову (іўрыт) — абавязковы элемэнт у рэлігійным выхаваньні. Ён выдатна вучыўся, і ў трынаццацігадовым узросьце ён быў аддадзены ў вышэйшую рэлігійную вучэльню ў Полацку ([[ешыбот]], ешыва́) вучыцца на рабіна. Але сам ён абраў сьвецкае жыцьцё і паступіў у рэальную вучэльню ў горадзе [[Дзьвінск]]у (скончыў экстэрнам у [[1877]]).
 
У той самы год [[Расея]] абвясьціла вайну супраць [[Атаманская імпэрыя|Атаманскай імпэрыі]], каб дапамагчы баўгарам атрымаць незалежнасьць ад туркаў. Ідэя вяртаньня баўгарам іхных правоў і адраджэньня баўгарскага народу на нацыянальнай глебе захапіла Бэн-Ягуду. У [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] ўжо адрадзіліся колькі эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў, у першую чаргу гэта нашчадак Атэнаў — [[Грэцыя]] (у [[1829]]), а таксама нашчадак старажытнага Рыму — [[Італія]] (у [[1849]]). Бэн-Егуда быў надзвычай уражаны гэтымі падзеямі і прыйшоў да высновы, што эўрапейская канцэпцыя самасьцвярджэньня нацыяў павінна быць ужытая і ў дачыненьні да ягонага народу, габрэяў. Ён быў перакананы, што калі нават баўгары, якія не належаць да нацыяў «клясычнай» старажытнасьці, маглі патрабаваць і дабіцца сваёй уласнай дзяржаўнасьці, то ўжо, тым болей, гэтага заслугоўваюць гістарычныя нашчадкі Ерусаліму, Біблейскі народ — габрэі. Праўда, габрэяў у Эрэц-Ісраэль у XIX стагодзьдзі было зусім мала, а старажытная габрэйская мова (іўрыт) фактычна ўжывалася толькі на пісьме, а не ў размоўным ужытку. Аднак Бэн-Егуда верыў, што гэтыя перашкоды магчыма пераадолець. ЖыдыГабрэі павінны вярнуцца на сваю зямлю і ізноў загаварыць на сваёй мове<ref>{{Спасылка | аўтар = Джэк Фэлман| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = Пераклад [[Удзельнік:Rydel|Уладзімер Каткоўскі]]| дата публікацыі = | url = http://www.pravapis.org/art_hebrew1.asp| загаловак = Эліэзэр Бэн-Егуда й адраджэньне іўрыту (1858-1922)| фармат = | назва праекту = | выдавец = Правапіс.орг| дата = 30 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Натхнёны гэтымі ідэямі, Бэн-Егуда вырашыў сам пераехаць у Палястыну. Ён пакінуў Расейскую імпэрыю ў [[1878]] годзе і спачатку вывучаў мэдыцыну [[Сарбонскі унівэрсытэт|Сарбонскім унівэрсытэце]] ў [[Парыж]]ы, каб у будучыні быць карысным для гэбрайскай грамады ў Палестыне. Таксама падчас студыяў ён атрымаў магчымасьць вывучаць іўрыт, які малады Бэн-Егуда пастанавіў зрабіць мовай роднай нацыі.
Радок 28:
З прычыны кепскага здароўя ([[сухоты]]) Бэн-Егуда ня здолеў скончыць свае студыі, але гэта зусім не аслабіла ягоных перакананьняў, і ў [[1881]] зьехаў у [[Палястына|Палястыну]], на радзіму іўрыту, каб пачаць [[Адраджэньне габрэйскай мовы|адраджэньне іўрыту]] паводле сваіх ранейшых плянаў. Пасяліўся ў [[Ерусалім]]е ды зьмяніў імя на Эліэзэр Бен-Ягуда («Сын Юдэі»).
 
Распрацаваў некалькі плянаў дзеяньня для распаўсюду ўжываньня іўрыту. Тры самыя галоўныя пункты былі наступныя: «Іўрыт удома», «Іўрыт у школе» і «Словы, словы, словы». Бэн-Егуда вырашыў размаўляць з кожным напатканым габрэем толькі на іўрыце. Ён зь вялікім энтузіязмам апісвае свае першыя размовы на іўрыце, калі ён з жонкай сышоў на бераг у Хайфе і гаварыў на іўрыце з абменшчыкам грошай, з карчмарам, зь ізвозчыкам. Ён напаткаў людзей, якія маглі даволі свабодна размаўляць на іўрыце, хоць і з памылкамі. Але Бэн-Егуда хацеў, каб жыдыгабрэі ў Палястыне размаўлялі выключна на іўрыце. І калі ў [[1882]] годзе нарадзіўся ягоны першынец Бэн-Сыён («сын Сыёну»; больш вядомы пад імем Ітамар Бэн-Аві), Бэн-Егуда прымусіў сваю першую жонку Дэбару даць абяцаньне, што яна ўзгадуе першага ў гісторыі сучаснасьці хлопчыка, які будзе размаўляць толькі на іўрыце.
 
[[Ітамар Бэн-Аві]] піша ў сваёй аўтабіяграфіі пра тыя суровыя захады, што прымаў Бэн-Егуда, каб ягоны сын чуў толькі іўрыт, а значыць, зрэшты загаварыў толькі на ім. Напрыклад, калі да іх прыходзіў нехта, хто не валодаў іўрытам, Бэн-Егуда адсылаў сына ў ложак, каб ён мімаволі не пачуў замежную мову. Таксама хлопчыку было забаронена слухаць «птушыныя сьпевы, іржаньне коняў, васьліны роў і шапаценьне скрыдлаў матылькоў, бо нават яны зрэшты зьяўляюцца замежнымі мовамі, прынамсі гэта дакладна ня быў іўрыт». Бэн-Егудаў сын загаварыў адносна позна — у чатырохгадовым узросьце. Ягоная маці ня здолела стрымаць абяцаньне, каб размаўляць з сынам толькі на іўрыце. Аднойчы, калі Бэн-Ягуды не было ўдома, яна мімаволі пачала сьпяваць сыну калыханку на сваёй роднай расейскай мове. Калі Бэн-Егуда прыйшоў раней, чым звычайна, і пачуў расейскую песьню, ён забег у пакой і пачаў крычаць. Ітамар так напісаў пра гэтую непрыемную сцэну: «Я быў надта спужаны, убачыўшы разьюшанага бацьку, а маці — у сьлязах і журбоце, і тады раптам маё маўчаньне скончылася, мае вусны адкрыліся»<ref name="westki">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 2 сьнежня 2007| url = http://westki.info/artykuly/el-jezjer-bjen-eguda| загаловак = Эліэзэр Бэн-Егуда| фармат = | назва праекту = | выдавец = Партал Заходняга Паазер'я WESTKI.info| дата = 30 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
Радок 56:
 
== Высновы ==
Зразумела, што Бэн-Егуда адрадзіў мову ня ў поўнай адзіноце, як гэта занадта спрошчана цьвердзяць некаторыя. Наадварот, яму была патрэбная падтрымка грамадзтва, і ён на яе разьлічваў. Апрача гэтай падтрымкі мясцовага насельніцтва (якая, праўда, была досыць абмежаваная, а часам людзі ставіліся папросту варожа), найбольшай дапамогай у дасягненьнях Бэн-Ягуды стала тое, што ў 1881 годзе, калі ён сам прыехаў у Палястыну, узьнялася першая хваля эміграцыі жыдоўгабрэяў у краіну. Крытычную масу новых пасяленцаў складалі маладыя адукаваныя ідэалісты, як і сам Бэн-Егуда. Яны паходзілі з усходнеэўрапейскіх мястэчак, з падобнымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, і таксама, як і ён, яны вырашылі пачаць новае жыцьцё на Абяцанай зямлі сваіх продкаў. Яны вельмі дапамаглі Бэн-Ягудзе, бо падтрымлівалі ягоныя наватарскія ідэі і былі гатовыя размаўляць на іўрыце, як ён і настойваў. Насамрэч, многія ўжо валодалі іўрытам па прыезьдзе ў краіну, а іншыя імкнуліся хутчэй палепшыць яго ці пачаць яго вывучаць. Яны вучылі сваіх дзяцей іўрыту ўдома, а таксама ў дзіцячых садках і школах, якія яны адкрывалі па ўсёй краіне. Такім чынам, цягам аднаго біблейскага пакаленьня, за 40 гадоў (з 1881 па 1921 год), склалася ядро маладых іўрытамоўных энтузыястаў, для якіх мова сталася сымбалем адраджэньня нацыі.
 
Варта падкрэсьліць, што насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, іўрыт ня быў «мёртвай» мовай да Бэн-Ягуды. Таму нельга казаць, што ён адзін, як чараўнік, ажывіў яе. Наагул, прыназоўнікам «мёртвы» ў дачыненьні да іўрыту надта злоўжывалі. Як пісаў філёляг Хаім Рабін у 1958 годзе:
 
<blockquote>''«наўрад ці будзе перабольшаньнем казаць, што ў часе публікацыі першага артыкулу Бэн-Ягуды ў 1879 годзе, больш як 50% дарослых жыдоўскіхгабрэйскіх мужчынаў разумелі [[Пяцікніжжа]] й штодзённыя малітвы, а прыкладна 20% маглі прачытаць кнігу сярэдняй цяжкасьці на іўрыце, прычым ва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]], Паўночнай [[Афрыка|Афрыцы]] і ў [[Емэн]]е адсотак пісьменных жыдоўгабрэяў быў значна вышэйшым, чым у заходніх краінах.»''
''<ref name="westki"/></blockquote>