Швэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 12:
|ТыпУраду = [[Канстытуцыйная манархія]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Кароль]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Карл XVI Густаў]]<br /> [[Стэфан Лёвэн]]
|Плошча = 449 964 (разам з вадою 528 447)
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 57-е
Радок 38:
|Дадаткі =
}}
'''Швэ́цыя''', афіцыйна  — '''Карале́ўства Швэцыя''' ({{мова-sv|Konungariket Sverige}})  — краіна ў [[Скандынавія|Скандынавіі]]. Мяжуе з [[Нарвэгія]]й на захадзе і зь [[Фінляндыя]]й на паўночным усходзе, мае водныя граніцы з [[Данія]]й, [[Нямеччына]]й і [[Польшча]]й на поўдні, [[Летува|Летувой]], [[Латвія]]й, [[Эстонія]]й і [[Расея]]й на ўсходзе. З плошчай у 450 тыс. км² Швэцыя зьяўляецца трэцяй па велічыні краінай [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]]. Насельніцтва  — каля 9,65  млн чалавек, шчыльнасьць невялікая (21 чалавек на км²), істотна больш населены поўдзень краіны. Каля 85 % насельніцтва жыве ў гарадах. Сталіца Швэцыі і найбуйнейшы горад  — [[Стакгольм]], у якім пражывае амаль 1,4  млн чалавек (у т.л.тым ліку у межах [[Стакгольм (камуна)|камуны]]  — 897 700 чалавек, а ў [[Стакгольм (лэн)|лэне]]  — амаль 2,2  млн чалавек). Другім паводле велічыні горадам краіны зьяўляецца разьмешчаны на захадзе краіны [[Гётэборг]] (каля 550 000 жыхароў, з прадмесьцямі 940 000), а трэцім  — [[Мальмё]] (280 000 чалавек, у Вялікім Мальмё  — 660 000), які знаходзіцца на поўдні Швэцыі.
 
Як сувэрэнная краіна Швэцыя ўзьнікла ў Сярэднявеччы. У XVII стагодзьдзі краіна пашырыла свае ўладаньні і стварыла Швэдзкую імпэрыю, якая была адной з эўрапейскіх вялікіх дзяржаваў у XVII і XVIII стагодзьдзях. Большасьць па-заскандынаўскіх тэрыторыяў Швэцыя страціла на працягу XVIII—XIX стагодзьдзяў. З [[1814]] году Швэцыя больш ня ўдзельнічае ў войнах і зьяўляецца нэўтральнай краінай.
 
Сучасная Швэцыя  — канстытуцыйная манархія з высокаразьвітой эканомікай. У сьпісе «Індэксу дэмакратыі» часопісу [[The Economists]] Швэцыя займае 4–е4-е месца, а паводле падлікаў ПРААН яна знаходзіцца на 10-м месцы ў сьвеце па ўзроўні разьвіцьця чалавечага патэнцыялу.
 
Назва краіны паходзіць ад паўночнагерманскага племені [[свэі|свэяў]].
 
== Гісторыя ==
 
=== Старажытная гісторыя ===
Пасьля раставаньня ледавіку тэрыторыю [[Скандынаўскі паўвостраў|Скандынаўскага паўвостраву]] пачалі засяляць прышоўшыя з поўдню плямёны зьбіральнікаў ды паляўнічых. Прыкладна каля 2800 году да н.  э. сучасную Швэцыю сталі засяляць індаэўрапейскія плямёны. У [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзі]] зь іх вылучыліся два асноўных: [[свэі]] і [[ёты]], пачаўся г. зв. ''Вэндэльскі пэрыяд'', які працягваўся да 800 году. Уладаньні свэяў і ётаў падзяляліся на шэраг княстваў, якімі кіравалі конунгі (князі). Найважнейшым культурным і рэлігійным цэнтрам для ўсіх гэтых княстваў была [[Старая Ўпсала]].
 
== Геаграфія ==
 
=== Будова паверхні ===
На тэрыторыі Швэцыі можна вылучыць два буйныя прыродныя раёны  — паўночны і паўднёвы. У межах больш узвышанай Паўночнай Швэцыі вылучаюцца тры вэртыкальныя паясы: верхні, які ўключае ўсходнюю пэрыфэрыю Скандынаўскага нагор’я, багатую азёрамі; сярэдні, які ахоплівае плято Норлянд з чахлом марэнных адкладаў і тарфянікамі; ніжні  — зь перавагай марскіх ападкаў на раўнінах уздоўж заходняга берага [[Батнічны заліў|Батнічнага заліва]]. У межах паўднёвай часткі краіны адасабляюцца: раўніны Сярэдняй Швэцыі, плято Смолянд і раўніны паўвострава Сконэ.
 
Усходнія схілы Скандынаўскага нагор’я перасечаныя шматлікімі шырокімі глыбокімі [[даліна]]мі, якія месьцяць выцягнутыя вузкія азёры. На міжрэччах вялікія плошчы занятыя [[балота]]мі. У некаторых далінах маюцца значныя [[арэал]]ы ўрадлівых [[глеба]]ў, якія сфармаваліся на дробназярністых пясках і суглінках; яны ў асноўным выкарыстоўваюцца пад пашы. Земляробства ў далінах магчыма прыкладна да вышыні 750  м над у. м.
 
Плято Норлянд характарызуецца згладжаным рэльефам з шырокімі нізіннымі і верхавымі балотамі, што чаргуюцца з камяністымі градамі марэн. Тут засяроджаная пераважная частка лясных рэсурсаў, якімі так славіцца Швэцыя. У складзе дрэвастоеў пераважаюць [[хвоя]] і [[елка]]. Шырыня ляснога пояса вагаецца ад 160 да 240  км, а яго субмэрыдыянальная працягласьць перавышае 950  км. Гэты аднастайны ляндшафт на схілах паўднёвай экспазыцыі перарываецца нешматлікімі фэрмамі. У паўднёвай частцы пояса, дзе клімат мякчэйшы, фэрмаў больш. Там сама разьмешчаныя асноўныя рудныя радовішчы Швэцыі.
 
У пэрыяд назапашваньня пяскоў і глін у раёнах, разьмешчаных да ўсходу ад плято Норлянд, узровень мора разьмяшчаўся на 135—180  м вышэй, чым у цяперашні час. Затым тут утварыўся пояс прыбярэжных раўнін шырынёй ад 80 да 160  км. Шматлікія рэкі, бягучы са Скандынаўскага сугор’я, перасякаюць гэтыя раўніны, утвараючы глыбокія каньёны, якія славяцца сваёй маляўнічасьцю.
 
Паўночная Швэцыя выпрабавала адносна невялікі ўплыў гаспадарчай дзейнасьці чалавека і даволі рэдка заселеная.
Радок 64 ⟶ 66:
Паўднёвая Швэцыя, наадварот, адрозьніваецца высокай шчыльнасьцю насельніцтва і высокай канцэнтрацыяй прамысловасьці і сельскай гаспадаркі.
 
Раўніны Сярэдняй Швэцыі, складзеныя пераважна марскімі адкладамі, характарызуюцца выраўнаваным рэльефам і ўрадлівымі глебамі. Тут пераважаюць ворныя землі, прыдатныя для машыннай апрацоўкі, і пашы, хоць месцамі захаваліся масівы высокапрадуктыўных лясоў. У гэтым самым раёне разьмешчаныя чатыры буйныя возеры  — [[Вэнэрн]], [[Вэтэрн]], [[Мэлярэн]] і [[Ельмарэн]], злучаныя рэкамі і каналамі ў адзіную водную сыстэму.
 
Плято Смолянд, разьмешчанае паўднёвей ад раўнін Сярэдняй Швэцыі, па асаблівасьцях рэльефу і расьліннасьці мае падабенства з поясам марэнаў і тарфянішчаў Паўночнай Швэцыі. Аднак дзякуючы мякчэйшаму клімату Смолянд больш спрыяльны для жыцьцядзейнасьці людзей. Паверхня ў асноўным складзеная марэнамі зь перавагай грубазярністых пясчаных і галечных фракцыяў. Глебы тут малапрыдатныя для земляробства, але на іх растуць хваёвыя і яловыя лясы. Значныя плошчы занятыя тарфянымі балотамі.
Радок 71 ⟶ 73:
 
=== Клімат ===
Паколькі тэрыторыя Швэцыі мае значную працягласьць у субмэрыдыянальным кірунку, на поўначы краіны значна халадней і вэгетацыйны пэрыяд карацей, чым на поўдні. Адпаведна адрозьніваецца і працягласьць дня і ночы. Аднак у цэлым для Швэцыі характэрная большая паўтаранасьць сонечнага і сухога надвор’я ў параўнаньні са шматлікімі іншымі краінамі Паўночна-Заходняй Эўропы, асабліва ўзімку. Нягледзячы на тое, што 15 % краіны разьмешчана за Паўночным палярным кругам, а ўся яна разьмяшчаецца паўночней 55° паўночнай шыраты, дзякуючы ўплыву вятроў, якія дзьмуць з [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяну]], клімат даволі мяккі. Такія кліматычныя ўмовы спрыяльныя для разьвіцьця лясоў, камфортнага пражываньня людзей і вядзеньня больш прадуктыўнай сельскай гаспадаркі, чым у кантынентальных раёнах, разьмешчаных на тых самых шыротах. На ўсёй тэрыторыі Швэцыі зімы зацяжныя, а лета кароткае.
 
У [[Люнд]]зе на поўдні Швэцыі сярэдняя тэмпэратура студзеня 0,8&nbsp;°C, ліпеня 16,4&nbsp;°C, а сярэдняя гадавая тэмпэратура 7,2&nbsp;°C. У Карэсуанда на поўначы краіны, гэтыя паказчыкі адпаведна -14−14,5&nbsp;°C, 13,1&nbsp;°C і -2−2,8&nbsp;°C. На ўсёй тэрыторыі Швэцыі штогод выпадае [[сьнег]], аднак сьнежны полаг у [[Сконэ (ляндзкап)|Сконэ]] трымаецца ўсяго 47 дзён, тады як у Карэсуанда  — 170—190 дзён. Лёдавае покрыва на азёрах у сярэднім захоўваецца 115 дзён на поўдні краіны, 150 дзён у цэнтральных раёнах і ня меней 200 дзён  — у паўночных. Ля берагоў Батнічнага заліву ледастаў пачынаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада і трымаецца да канца траўня. У паўночнай частцы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] і Батнічным заліве звычайныя туманы.
 
Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў вагаецца ад 460  мм на востраве [[Готлянд (востраў)|Готлянд]] у Балтыйскім моры і на крайняй поўначы краіны да 710  мм на заходнім узьбярэжжы Паўднёвай Швэцыі. У паўночных раёнах яна складае 460—510  мм, у цэнтральных  — 560  мм, а паўднёвых  — некалькі больш за 580  мм. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ў канцы лета (у некаторых месцах выяўлены другі максімум у кастрычніку), найменшая  — зь лютага па красавік. Лік дзён з штармавымі вятрамі вагаецца ад 20 за год на заходнім узьбярэжжы да 8-2  — на ўзьбярэжжы Батнічнага заліву.
 
=== Водныя рэсурсы ===
Шматлікія рэкі Швэцыі, сярод якіх няма аніводнай вельмі вялікай, утвараюць густую сетку і маюць важнае гаспадарчае значэньне. Рэкі, адрозныя хуткай плыньню, шырока выкарыстоўваюцца для вытворчасьці энэргіі. Па шматлікіх рэках вядзецца сплаў лесу. Самыя буйныя азёры  — [[Вэнэрн]] (5545 кв. км), [[Вэтэрн]] (1898 кв. км), [[Мэлярэн]] (1140 кв. км) і [[Ельмарэн]] (479 кв. км)  — суднаходныя і зьяўляюцца важнай транспартнай сыстэмай краіны, па іх ажыцьцяўляюцца грузавыя перавозкі. Шматлікія вузкія выцягнутыя азёры «пальцападобнай формы» у гарах Швэцыі служаць пераважна для лесасплаву. Выключнай маляўнічасьцю адрозьніваецца возера [[Сільян]], разьмешчанае ў [[Далярна|Далярне]]  — гістарычным цэнтры швэдзкай дзяржавы.
 
Сярод шматлікіх каналаў Швэцыі найбольшае значэньне мае [[Ёта-канал]], які злучае найбуйнейшыя азёры краіны Вэнэрн і Вэтэрн. Дзякуючы гэтаму каналу ажыцьцяўляецца сувязь паміж важнымі прамысловымі цэнтрамі  — [[Стакгольм]]ам (на ўсходзе), [[Гётэборг]]ам (на паўднёва-заходнім узьбярэжжы), [[Ёнчэпінг]]ам (ля паўднёвага ўскрайку возера Вэтэрн) і шэрагам іншых гарадоў і мястэчак Сярэдняй Швэцыі.
 
=== Расьліннасьць і жывёльны сьвет ===
Паводле характару прыроднай расьліннасьці ў Швэцыі вылучаюць пяць асноўных раёнаў, прымеркаваных да вызначаных шыротных зон: 1) альпійскі раён, аб’ядноўвае самыя паўночныя і самыя ўзьнятыя мясцовасьці, зь перавагай маляўнічага нізкатраўя і карлікавых формаў хмызьнякоў; 2) раён бярозавага крывалесься, дзе растуць прысадзістыя дрэўцы з моцна скрыўленымі стваламі  — пераважна [[бяроза (дрэва)|бяроза]], радзей [[асіна]] і [[рабіна]]; 3) паўночны раён хвойных лясоў (самы буйны ў краіне)  — зь перавагай [[хвоя|хвоі]] і [[елка|елкі]]; 4) паўднёвы раён хвойных лясоў (у значнай ступені зьведзеных); да хвойных парод прымешваюцца [[дуб]], [[ясень (дрэва)|ясень]], [[вяз]], [[ліпа]], [[клён]] і іншыя шырокалісьцевыя пароды; 5) раён букавых лясоў (амаль не захаваліся); у гэтых лясах нараўне з [[бук]]ам сустракаюцца [[дуб]], [[алешына]] і месцамі [[хвоя]]. Акрамя таго, распаўсюджаная азанальная расьліннасьць. Вакол азёраў расьце пышная лугавая расьліннасьць, месцамі распаўсюджаныя балоты са спэцыфічнай флёрай. На ўзьбярэжжы Батнічнага заліву і Балтыйскага мора распаўсюджаныя галяфітныя супольнасьці (расьліны, якія растуць на засоленых грунтах).
 
У Швэцыі сустракаюцца такія насельнікі лясоў, як [[лось]], [[буры мядзьведзь]], [[расамаха]], [[рысь]], [[ліса]], [[куніца]], [[вавёрка]], [[заяц-бяляк]]. [[Амэрыканская норка]] і [[андатра]] былі завезеныя з Паўночнай Амэрыкі некалькі дзесяцігодзьдзяў таму для гадоўлі ў пушных гаспадарках, але некаторыя асобіны зьбеглі і ўтварылі ў прыродзе жыцьцяздольныя папуляцыі, хутка распаўсюдзіліся і выцесьнілі шэраг мясцовых відаў жывёл зь іх экалягічных нішаў. На поўначы Швэцыі захаваўся дзікі [[паўночны алень]]. Па берагах мораў і азёраў гняздуюцца [[Качка|качкі]], [[Гусь|гусакі]], [[Лебедзь|лебедзі]], гарбаткі, крачкі і іншыя птушкі. У рэках водзяцца [[ласось]], [[стронга]], [[акунь]], на поўначы  — [[харыюс]].
 
== Эканоміка ==