Мова (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак, апіска
апіскі
Радок 84:
|}
==Крытыка, перайманьні, насьледаваньні==
У асноўным, раман быў сустрэты прыязна чытачамі і крытыкамі. [[Міхась Баярын]] зазначыў: "Мова" чытаецца імкліва і цэльна, а пасьля сьніцца, захапляе і адорвае. <…> Кнігу хочацца расьцягаць на цытаты. За апошнія пятнаццаць гадоў гэта самы цікавы беларускі раман, які я чытаў”<ref>[http://bayaryn.blogspot.com/2014/09/blog-post_24.html М.Баярын, Рэцэнзія на раман “Мова”. Блог Міхаіла Баярына]</ref>
 
[[Андрэй Расінскі]] адцеміў уплыў на сюжэт раману ангельскамоўных антыўтопій “[[451 градус па Фарэнгейце]]” [[Рэй Брэдбэры|Брэдбэры]], “[[Дзіўны новы сьвет]]” [[Олдас Гаксьлі|Гаксьлі]] й “[[Дзюна (раман)|Дзюны]]” [[Фрэнк Гэрбэрт|Гэрбэрта]] і назваў раман “захапляльнай кнігай”<ref>[http://novychas.info/kultura/fantastycnyja_pryhody_kantraba/ А.Расінскі, ФантастычнфяФантастычныя прыгоды кантрабанднай мовы. Новы час]</ref>. Асобнай крыніцай натхненьня для Марціновіча мог стаць раман “Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня” [[Альгерд Бахарэвіч|Бахарэвіча]], насычаны моўна-гістарычнай рэфлексіяй і знакаміты першым прафэтычным апісаньнем [[Шабаны (мікрараён)|Шабаноў]] будучага.
 
Негатыўныя рысы раману адзначылі Каця Рускевіч (“стыль і штампы”, празьмерны “жаночы глянец”<ref>[http://bookster.by/reviews/mova-dlya-novyh К.Рускевіч, Мова для новых. Bookster.by]</ref>) і Ціхан Чарнякевіч: “Раман «Мова» гладкі, як нэктарын, сэнтымэнтальны да ружовасьці і абсалютна нястрашны, хоць задуманы, паводле аўтара, як драма і антыўтопія”. Да таго ж, паводле крытыка, аўтар дэманструе “некампэтэнтнасьць … ў беларускай лірычнай традыцыі”, абіраючы для “моўных” уставак у раман слабыя і “найпрыметыўнейшыя” вершы (як у выпадку з “Матылём” [[Уладзімер Жылка|Уладзімера Жылкі]])<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/26611599.html Ц.Чарнякевіч, Жанглёр на футбольным полі. Радыё Свабода]</ref>.