Малдова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 41:
 
У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі [[Днестр]], вылучаецца [[Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка]] — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.
 
Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% населяньня, па звесткам перапісу 2004 года) вызнаюць праваслаўе.
 
== Гісторыя ==
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў ([[Кіеўская Русь]], Галіцкае княства, [[Залатая Арда]]). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе [[Малдаўскае княства|Малдаўскага княства]], у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і [[Малдаване|малдаванах]], адзначаў:<blockquote>"Вера і абрады [[Малдаване|малдаванаў]] вельмі блізкія да царквы [[Грэцыя|грэцкай]] і [[Армэнія|армянскай]]; сьвятары ў іх ажэньваюцца. [[Малдаване]] асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых [[конь|коней]], здольных для паходаў і бітваў. Падобна [[вугорцы|вугорцам]], яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой."</blockquote>У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.
 
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.