Брыт-поп: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
→‎1990-я: The Strokes?
Радок 23:
=== 1990-я ===
Сучасныя вытокі брыт-попа ляжаць у [[пост-панк]]у і [[інды-рок]]у (у прыватнасьці такія калектывы, як [[Stone Roses]], [[Smiths]], [[Charlatans]]), калі ўсякія валасатыя (і ня вельмі) хлопчыкі вырашылі, што сучаснай музыцы бракуе пачуцьця і пачалі арганізоўваць групы, якія гралі да непрыстойнасьці старамодную музыку ў духу хіповых 60-х. Прынята лічыць, што тэрмін «брыт-поп» упершыню спажыў [[журналіст]] і ўдзельнік панк-групы [[Goldblade]] Джон Роб у [[1987]] годзе. Так ён ахарактарызаваў музыку групы [[The Stone Roses]]. У [[1997]]-м слова заслужыла месца ў [[Оксфардзкі слоўнік ангельскай мовы|Оксфардзкім слоўніку ангельскай мовы]].
Росквіт стылю прыйшоўся на [[1994]] год, калі [[Oasis]] і [[Blur]] выпусьцілі свае культавыя плястынкі [[Definitely Maybe]] і [[Parklife]]. Менавіта гэты год зьяўляецца пераломным у гісторыі рок-музыкі. Пасьля сьмерці лідэра [[Nirvana]] Курта Кабейна асноўная маса прыхільнікаў рока раскалоліся на тых, хто застаўся адданы амэрыканскай канцэпцыі, і на тых, хто стаў вітаць брытанскую хвалю. Панаваньне ў сьвеце рока ізноў перайшло да [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. [[Амэрыка]] пакінула за сабой права разьвіваць [[панк-рок]], [[грандж]], [[пост-грандж]], [[ню-мэтал]] і г. д. Ужо ў трэцім тысячагодзьдзі брытпоп прызналі і тамака. Зьявіліся, напрыклад, [[The Killers]] і [[The Strokes]]{{Няма крыніцы}} - калектывы, на якія несумнеўна паўплывала брытанская "гітарная" хваля.
 
[[Катэгорыя:Музычныя жанры]]