Віктар Хурсік: розьніца паміж вэрсіямі

беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:51, 29 сакавіка 2015

Хурсік Віктар Уладзіміравіч, беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдаўца, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, актыўны грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 9.05.1953 г. на чыгуначнай станцыі Уборак Асіповіцкага р-на ў сям'і начальніка станцыі. У 1982 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам. З 1991 г. і да 2002 г. працаваў у газеце "Звязда", рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе і адначасова пачынаў уласную выдавецкую дзейнасць. Самастойна даследуе гісторыю Асіповіцкага р-на і на гэту тэму надрукаваў кнігі:"Род Офенбахаў у гісторыі Беларусі. Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі"(2002), "Зямля Радзівілаў на Асіповіччане" (2000), "Паўстанне Памяці. З гісторыі Асіповіччаны ад старажытных часоў да 1911 г."(1999), "Белы Лебедзь у промнях славы. Магдалена Радзівіл"(2001). Аўтар дакументальнага доследу "Кроў і попел Дражні: гісторыя партызанскага злачынства"(2003), які меў шырокі рэзананс. Адзін з сучасных абаронцаў вольнага слова і друку[1].

  1. ^ Асабістая гутарка з В. У. Хурсікам//Беларускі гістарычны часопіс. 2002. № 6. С. 38