Малдова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
== Гісторыя ==
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцка-ВалынскаеГаліынскае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе Малдаўскага княства, у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:<blockquote>"Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой."</blockquote>У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.
 
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны к Расейскай імперыі адышло левабярэжжа Днестра, у 1812 - Бесарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.
 
У 1917 абвешчана Малдаўская Дэмактратычная Рэспубліка. Зь 1918 года - Бесарабія ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Украінскай ССР утворана Малдаўская АССР.
 
У чэрвені 1940 года ў выніку падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бесарабію і Паўночную Буковіну ЗССР. У выніку ўтворана Малдаўская ССР. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941-1944, была занятая нямэцкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана Губернатарства Бесарабія. 24 жніўня 1944, у выніку Ясска-Кішэнёўскай аперацыі, тэрыторыя Бесарабіі была зноў занятая савецкімі войскамі.
 
27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.
 
Канфлікт паміж малдаўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў к узброеннаму проціваборству і шматлікім ахвярам з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднестроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бязпеку ў зоне канфлікта забясьпесчваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЕ дасягнуць пагадненьня па нагоде статуса Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.
 
У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіке 2009 года ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі.
 
== Адміністрацыйны падзел ==