Сусьветная служба Бі-Бі-Сі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 37:
== Мінуўшчына ==
[[Файл:Broadcasting House and East Wing.jpg|міні|220пкс|Вяшчальны дом радыёстанцыі]]
У сьнежні 1932 г. Брытанская вяшчальная карпарацыя (БВК; анг. BBC, {{Мова-be-geotranslit|Бі-Бі-Сі|скарочана}}) запусьціла радыё «Імпэрская служба Бі-Бі-Сі» на {{Артыкул у іншым разьдзеле|Кароткія хвалі|кароткіх хвалях|en|Shortwave radio}} (1,6-30 [[Гэрц (адзінка вымярэньня)|мэгагэрц]]) для заморскіх уладаньняў у Аўстраліі, Індыі, Канадзе, Заходняй і Паўднёвай Афрыцы. [[3 студзеня]] [[1938]] г. першай ззь іншамоўных пачала працу арабская служба радыёстанцыі. [[29 сакавіка]] дадалі нямецкую службу. У лістападзе [[1939]] г. радыёстанцыя атрымала назоў «Заморская служба Бі-Бі-Сі» і займела вяшчаньне на [[афрыкаанс]], гішпанскай, [[Італьянская мова|італьянскай]], партугальскай і францускай мовах. Пры канцы [[1940]] г. лік моваў вяшчаньня вырас да 34-ох, у тым ліку на [[Альбанская мова|альбанскай]], бірманскай, гіндзі ды [[Ісьляндзкая мова|ісьляндзкай]]. Штодзённае вяшчаньне павялічылася да 78 перадачаў навінаў. У сьнежні 1940 г. нямецкая [[міна]] пашкодзіла Вяшчальны дом, што прывяло да часовага перамяшчэньня эўрапейскіх службаў радыё на паўночны захад Лёндану. На пачатак [[1941]] г. радыёстанцыя налічвала звыш 1400 супрацоўнікаў. У 1941—[[1943]] гг. [[прадусар]]ам гутарковых перадачаў Усходняй службы радыё працаваў [[Джордж Орўэл]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Сусьветная служба Б-Бі-Сі: 80 гадоў міжнароднага вяшчаньня|спасылка=http://www.bbc.co.uk/worldservice/indepth/80th_anniversary.shtml|выдавец=[[Брытанская вяшчальная карпарацыя]]|мова=en|дата публікацыі=19 сьнежня 2012|дата доступу=16 сакавіка 2015}}</ref>.
 
У [[1957]] г. радыёстанцыя займела радыёперадавальнікі на [[Кіпр]]ы (каля [[Лімасол]]у) і ў [[Малайзія|Малайзіі]]. [[1 траўня]] [[1965]] г. радыёстанцыя атрымала сучасны назоў. У [[1966]] г. пабудавалі радыёперадавальнік на [[Востраў Ушэсьця|востраве Ўшэсьця]], што месьціцца на поўдні Атлянтычнага акіяну і дазволіла пашырыць абшар вяшчаньня ў Афрыцы. Пазьней дадаўся радыёперадавальнік у [[Аман]]е (востраў [[Масіра]]). [[7 верасьня]] [[1978]] г. агент Камітэту дзяржаўнай бясьпекі [[Народная Рэспубліка Баўгарыя|Народнай Рэспублікі Баўгарыя]] сьмяротна атруціў журналіста Баўгарскай службы Бі-Бі-Сі [[Георгі Маркаў|Георгія Маркава]] пры дапамозе прыхаванага стрэлу з [[парасон]]а ў нагу. У жніўні [[1985]] г. працу радыёстанцыі прыпыніла [[стачка]] супрацоўнікаў супраць забароны ўрадам Брытаніі на перадачу [[інтэрвію]] з дэпутатам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сход Паўночнай Ірляндыі|Сходу Паўночнай Ірляндыі|en|Northern Ireland Assembly}} {{Артыкул у іншым разьдзеле|Марцін Макгінэс|Марцінам Макгінэсам|en|Martin McGuinness}}, які належаў да ірляндзкай партыі «[[Шын Фэйн]]» ({{мова-be|Мы самі|скарочана}}).