Герцыке: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 6:
Асноўнай з крыніцаў па гісторыі княства княства зьяўляецца «[[Хроніка Лівоніі]]» [[Генрых Латвійскі|Генрыха Латвійскага]]. Паводле Хронікі, княствам кіраваў [[Усевалад Герцыкскі|Усевалад]] ({{мова-la|Vissevalde, Wiscewolodus}}), які знаходзіўся ў васальнай залежнасьці ад [[Полацкае княства|полацкага князя]], затым ад [[Рыскае біскупства|рыскага біскупу]]. Усевалад паходзіў з [[Род Ізяславічаў Полацкіх|полацкай галіны]] [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]], аднак дакладнае яго паходжаньне ня высьветленае{{Заўвага|Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня Усевалада. Часьцей за ўсё яго лічаць адным чалавекам з сынам згаданага ў аповесьці пра Сьвятохну, пераказанай [[Васіль Тацішчаў|Тацішчавым]], полацкага князя [[Барыс Давыдавіч|Барыса Давыдавіча]].}}.
 
Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад вёў барацьбу зь [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]] і ў саюзе зь [[летувісы|літвою]] часьцяком зьдзяйсьняў напады на ордэнскія ўладаньні. У 1209 годзе УсеваладЎсевалад трапіў у палон да рыскага біскупа і быў вымушаны прызнаць сябе яго васалам. Трохі пазьней ён забыўся на дадзеныя абяцаньні і да 1215 року ваяваў супраць войскаў Ордэну. Апошнія зьвесткі аб княстве захаваліся з 1215 году. У 1239 яго землі былі занятыя крыжакамі.
 
Паводле паданьня, ацалелыя жыхары цьвердзі Герцыке пераправіліся на левы бераг Дзьвіны і пасяліліся сярод [[сэлы|сэлаў]]. Менавіта ад гэтых уцекачоў нібыта бярэ свой ​​пачатак Руская слабада, якая згодна з загадам [[герцаг Курляндыі|Курляндзкага герцагу]] [[Якаб Кетлер|Якаба]] (1670) стала горадам, названым у яго гонар Якабштатам (цяпер г. [[Екабпілс]]). Тут ў 1675 годзе ўзьвялі праваслаўную Сьвята-Духаўскую царкву, дзе захоўвалася старажытная плашчаніца [[14 стагодзьдзе|14]]—[[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзяў]]