Розьніца паміж вэрсіямі «Юрась Сьвірка»

45 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
д (выпраўленьне парамэтраў шаблёну)
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вечнасьць» (1963), «Баравіна» (1967), «Крэўнасьць» (1971), «Аўтограф» (1974), «Люблю і веру» (1975), «Памятная вярста» (1978), «Біяграфія памяці» (1981), «Ядранасьць» (1983), «Паўшар'е блакіту» (1986), «Шлях да сябе» (1986, на расейскай мове), «Кружка зь пясчаным дном» (1990). Малюнкі прыроды, жыцьцё і праца людзей, гераічныя і мужныя старонкі барацьбы з ворагам у пэрыяд [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] складаюць зьмест паэтычных кніг.
 
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы [[Пушкін|А. Пушкіна]], [[Міхаіл Лермантаў|М. Лермантава]], [[Афанасі Фет|А. Фета]], [[Фёдар Цютчаў|Ф. Цютчава]], [[Барыс Пастарнак|Б. Пастарнака]], [[Сяргей Ясенін|С. Ясеніна]], [[Аляксандар Твардоўскі|А. Твардоўскага]], М. Ціханава, М. Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы ўкраінскіх, летувіскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азэрбайджанскіх, армянскіх ([[Аванэс Шыраз|А. Шыраз]]), узбэцкіх, татарскіх, асэтынскіх, чуваскіх паэтаў. Многія яго творы перакладзены на расейскую, украінскую, летувіскую, грузінскую, таджыцкую, польскую, ангельскую мовы.
 
Песьні на яго вершы напісалі [[Мікалай Аладаў|М. Аладаў]], Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.
13 305

зьменаў