Герб Армянскай ССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 18 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q874791 (translate me)
Радок 3:
'''Герб Армянскай ССР''' — дзяржаўны сымбаль [[Армянская ССР|Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі]]. Герб Армянскай ССР грунтуецца на [[Герб СССР|гербе Савецкага Саюзу]].
 
Канстытуцыя, прынятая I зьездам Рад Армэніі [[2 лютага]] 1922 году, зацьвердзіла апісаньне гербу Армэніі. Герб уяўляў сабой малюнак хрыбтоў Вялікага і Малога Масіса ([[Арарат (гара)|Арарата]]), над якімі ў прамянях узыходзячага сонцу разьмяшчаліся серп і молат, у падножжа — куст вінаграду з лазой і лісьцем, каласы пшаніцы, галінкі масьліны. Вакол гербу на палях разьмяшчаліся надпісы на армянскай мове «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Армэнія» і «[[Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!]]» Малюнак гербу выканалі Мартырас Сар'янСар’ян і Акоп Каджаян.
 
Назва рэспублікі па-армянску на гербе 1922 году чыталася як «hАйастани Социалистакан Хорhрдайин hАнрапетутюн» (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Армэнія). 3 красавіка 1927 году V зьезд Рад ССР Армэніі прыняў новую рэдакцыю Канстытуцыі, паводле якой было зьменена назва на «Армянская ССР» і абрэвіятура гэтай назвы на армянскай мове была ўключаная ў герб Армянскай ССР замест раней існавалай поўнай назвы.
 
Пасьля скасаваньня Закаўкаскай Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Савецкай Рэспублікі ([[ЗСФСР]]) і ўваходжаньні Армянскай ССР непасрэдна ў склад [[СССР]] на [[23 сакавіка]] 1937 году Надзвычайным IX зьездзезьезьдзе Рад Армянскай ССР была прынятая новая Канстытуцыя. Герб быў некалькі зьменены: аліўкавы вянок заменены хлебнымі каласамі, выдалены з малюнка кружэлка ўзыходзячага сонца і яго прамяні, серп і молат сталі асьвятляцца пяціканцовай зоркай, вакол гербу разьмяшчаліся надпісы «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (на армянскай мове), а ўнізе гербу: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (на армянскай і расейскай мовах).
 
З 1937 па 1940 году надпіс на гербе чыталася па-армянску як «hАйкакан Хорhрдайин Социалистакан hАнрапетутюн» (Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). У 1940 годзе армянскія тэрміны «савецкая» і «рэспубліка» былі зьмененыя. Новы варыянт назвы рэспублікі па-армянску: «hАйкакан Советакан Социалистакан Республика». З 1966 году ізноў сталі перакладаць па-старому слова «Рэспубліка» і да канца існаваньня Армянскай ССР і першы час у Рэспублікі Армэнія на гербе была надпіс «hАйкакан Советакан Социалистакан hАнрапетутюн».