Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
| wikisource =
}}
'''Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю''' — шматбаковае міжнароднае пагадненьне, падпісанае 8 [[дзяржава]]мі [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] ды [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]], у тым ліку Беларусьсю, у Пецярбургу (Расея) 18 кастрычніка 2011 году на расейскай мове. Складалася з 25 артыкулаў. Замяніла сабою [[Маскоўскае пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю]] ад [[15 красавіка]] [[1994]] году. Набыла моц 20 верасьня 2012 г. між Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай. Да канца году дамову зацьвердзілі Армэнія, Казахстан і Малдова.
 
== Умовы ==
Паводле Артыкула 2 Дамовы ўрады-ўдзельнікі абавязваліся скасаваць між сабой мыты на [[Экспарт|вываз]] і [[Імпарт|ўвоз]] [[тавар]]аў. Артыкулам 3 забаранялася колькаснае абмежаваньне на ўзаемны вываз і ўвоз тавараў. Артыкул 6 прадугледжваў заканадаўчае наданьне таварам зь дзяржаваў-удзельніцаў і іх пастаўнікам ня горшых умоваў для дзяржаўнага закупу, чымся ўсялякім іншым таварам і пастаўнікам.
 
Паводле Арт. 7 бакі Дамовы надавалі правозімым празь землі адзін аднаго таварам ня горшыя ўмовы, чымся правозімым інакш таварам. Артыкул 8 абавязваў вызваляць тавар зь дзяржавы-удзельніцыўдзельніцы ад адмысловага ахоўнага [[мыта]], калі ''адначасна'': 1) тая дзяржава застаецца па-за пяцёркай найбуйнейшых пастаўнікоў тавара цягам папярэдніх трох год; 2) абсяг і дзель увозу тавару з той дзяржавы расьлі папярэднія тры гады марудней, чымся зь іншых дзяржаваў; 3) [[цана]] ўвозімага з той дзяржавы тавару на ўнутраным рынку сягае роўню цаны айчыннага таваравытворцы.
 
Паводле Арт. 10 [[урад]]ы-удзельнікі абавязваліся штогод паведамляць адзін аднаму аб агульнай суме і разьмеркаваньні дзяржаўнай дамапогі прадпрыемствам. Артыкул 13 прадугледжваў скасаваньне абмежаваньня [[Грашовы перавод|грашовых пераводаў]] і плацяжоў за пастаўкі тавараў ва ўзаемным гандлі. Артыкулам 14 забаранялася абмежаваньне плацяжоў і пераводаў у тых замежных [[валюта]]х, што не ўваходзілі ў склад запасаў дзяржавы-ўдзельніцы.