Беластоцкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 7:
== Гісторыя ==
Да верасьня 1939 году тэрыторыя вобласьці ўваходзіла ў склад [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. У той час, згодна з сакрэтным пактам Молатава-Рыбэнтропа паміж СССР і нацысцкай Нямеччынай, яна была занятай войскамі Савецкага Саюзу<ref>[http://www.ivrozbiorpolski.pl/img/granice_rozbiorowe_2rp.gif Мапа: Падзел Польскай Рэспублікі паміж СССР і Трэці Райхам паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа]</ref><ref>[http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/2c/Mapa_2_paktu_Ribbentrop-Mo%C5%82otow.gif Мапа падзелу Польшчы. Подпісы: Сталін, Рыбэнтроп]</ref>. [[22 кастрычніка]] таго ж года савецкія ўлады зарганізавалі на занятай тэрыторыі выбары. Яны былі нячэсныя; амаль усе кандыдаты былі абраныя савецкай уладай, незалежных кандыдатаў не дапускалася, грамадзяне былі прымушаныя галасаваць, а ва ўсёй краіне трываў тэрор і рэпрэсіі супраць тых, хто не падтрымоўваў савецкай улады<ref>Марэк Вежбіцкі: ''Depolonizacja i kolektywizacja''. В: ''Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941''. Выд. 2. Варшава: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, сс. 301—314, сэрыя: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2</ref>. Паводле афіцыйных вынікаў, за савецкіх кандыдатаў прагаласавала 90% выбаршчыкаў. Пасьля выбараў, абраныя дэпутаты на сходзе ў Беластоку [[28 кастрычніка|28]]-[[30 кастрычніка]] зьвярнуліся з просьбай далучыць гэтыя зямлі ў склад Беларускай ССР. [[2 лістапада]] Беласточчына была ўключана ў склад БССР. [[9 сьнежня]] савецкія ўлады падзялілі занятыя тэрыторыі на вобласьці — такім чынам была створана і Беластоцкая вобласьць.
 
Усе гэтыя рашэньні лічыліся незаконнымі з пункту гледжаньня міжнароднага права. Заняцьце поўначна-ўсходніх зямель міжваеннай Польскай Рэспублікі і ўключэньне іх ў склад БССР парушала пастановы шматлікіх міжнародных дамоваў, м.ін.: Рыскай мірнай дамовы 1921 г., Дамовы аб ненападзеньні 1932 г. і Лёнданскай канвэнцыі 1933 г. аб дэфініцыі агрэсара<ref>пад рэд. Мар’яна Семаковіча: ''Вайна на два фронты. 17 верасьня 1939 года — агрэсія СССР супраць Польшчы''. У: ''Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа. Х-ХХІ ст.'' с. 226</ref>. З гэтай прычыны, міжнародная супольнасьць лічыла тэрыторыю Беластоцкай вобласьці як частку Польшчы пад савецкай акупацыяй.
 
== Адміністрацыйны падзел ==