Бітва пад Саўле: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
артаграфія
Радок 1:
'''Бітва пад Саўле''' адбылася [[22 верасьня]] [[1236|1236 року]] паміж войскам [[Лівонскі ордэн|Ордэну мечаносцаў]] і яго хаўрусьнікаўхаўрусьнікамі з аднога боку і войскам [[жамойты|жамойтаў]] і [[зэмгалы|зэмгалаў]] зь іншага<ref name="ВКЛЭ">Саўлеская бітва // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 554. — 788 с.</ref>. Апісаная ў [[Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка|Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы]].
 
У другой палове лета [[1236]] року быў арганізаваны першы крыжовы паход на [[Жамойць]]<ref name="Насевiч">''Насевiч В. Л.'' [http://vln.by/node/62 Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя — 1250-ыя гады)] // Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. — Мн., 1993.</ref>. На баку Ордэна мечаносцаў у паходзе бралі ўдзел рыцары з Заходняе Эўропы, хрышчоныя [[эсты]], [[лівы]], [[латгалы]], атрад з дзьвюхсот [[Пскоў|пскавічоў]], а таксама [[Вялікі Ноўгарад|наўгародзкія]] ваяры<ref name="ВКЛЭ"/>.
 
Бітва адбылася [[22 верасьня]] [[1236]] року, калі каля мясцовасьці Саўле на крыжакоў, якія вярталіся з паходу, напалі жамойты і зэмгалы. Лякалізацыя Саўле выклікае спрэчкі, звычайна гэта месца атаясамляюць з сучасным горадам [[Шаўлі]] ў [[Летува|Летуве]]. Згодна зь іншай вэрсіяй, бітва адбылася каля [[Латвія|латыскай]] вёскі Вэцсаўле<ref name="ВКЛЭ"/>.
 
Цяжкая кавалерыя крыжакоў была вымушаная прыняць бой у балоцістай мясцовасьці, дзе перавага была на баку лёгка ўзброеных жамойтаў і земгалаў. Войска паганцаў, магчыма, узначальвалі [[Выкінт]] і [[Эрдзівіл]], згаданыя ў дамове [[1219]] ў якасьці жамойцкіх князёў<ref name="Насевiч"/>.
 
Крыжакі пацярпелі цяжкую паразу, у бітве загінулі вялікі магістар Вольквін і 48 рыцараў Ордэну мечаносцаў, а таксама многія зь ліку хаўрусьнікаў Ордэну, сярод якіх 180 пскавічоў<ref>В лѣто 6745 [1237] // [http://www.krotov.info/acts/12/pvl/novg07.htm Новгородская первая летопись старшего извода].</ref>.