Трылісьнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
[[Файл:Irish clover.jpg|значак|справа|Трылісьнік]]
'''Трылісьнік''' ({{Мова-ga|seamróg}}) —  адзін з найгалоўнейшых сымбаляў [[Ірляндыя|Ірляндыі]], уяўляе сабой маладую галінку [[Канюшына белая|канюшыны белай]]. Лічыцца, што гісторыя сымбалю ўзыходзіць сваімі каранямі да часоў [[Сьвяты Патрык|Сьвятога Патрыка]]. Як кажуць, апякун Ірляндыі выкарыстоўваў трылісьнік у якасьці [[Мэтафара|мэтафары]], тлумачачы людзям сэнс [[Сьвятая Троіца|Сьвятой Троіцы]]. Назва сымбалю ў ірляндзкай мове ''seamróg'' паходзіць ад ірляндзкага слова ''seamair'', якое азначае маладая канюшына<ref>Nelson, E. Charles, ''Shamrock: Botany and History of an Irish Myth'', Boethius Press, 1991, isbn 0-86314-199-4, p 14</ref>. У даўнія часы канюшына выкарыстоўвалася ў мэдыцыне, бо вядомая сваімі лекавымі ўласьцівасьцямі. У эпоху каралевы [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|Вікторыі]] трылісьнік становіцца папулярным сымбалем на адзеньні. [[Канюшына]] выкарыстоўваецца ў якасьці сымбалю шматлікіх ірляндзкіх спартовых каманд, дзяржаўных арганізацыяў, вайсковых злучэньняў, унівэрсытэтаў і іншых арганізацыяў, напрыклад: футбольнага клюбу «[[Кліфтанвіл Бэлфаст]]», футбольнага клюбу «[[Шэмрак Ровэрз]]», авіякампаніі [[Aer Lingus]], [[Дублінскі ўнівэрсытэцкі каледж|Дублінскага ўнівэрсытэцкага каледжу]]. Акрамя гэтага трылісьнік Канюшыны, у адпаведнасьці з [[Канстытуцыя Ірляндыі|канстытуцыяй Ірляндыі]], зьяўляецца дзяржаўным сымбалем [[Ірляндыя|Ірляндыі]]. Яго выява выкарыстоўваецца ў паштовых марках, дзяржаўных і вайсковых узнагародах, на сьцягах месцаў і вайсковых штандарах. Трылісьнік Канюшыны таксама выкарыстоўваецца ў якасьці сымбаля ірляндзкага палку войска [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], адлюстроўваецца на пячатках у пашпартах жыхароў брытанскай тэрыторыі [[Мансэрат]], дзе большасьць маюць ірляндзкае паходжаньне. Таксама выява трылісьніка й яго назва на [[Ірляндзкая мова|ірляндзкай]] або [[Ангельская мова|ангельскай]] мовах выкарыстоўваюцца ў назвах [[паб|пабаў]] па ўсяму сьвету.
 
<gallery>