Рыская мірная дамова 1921 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 24:
| wikisource =
}}
'''Рыская мірная дамова 1921 году''' (Рыскі падзел) — пагадненьне пра спыненьне [[Польска-савецкая вайна|Польска-савецкай вайны]] [[1919]]—[[1921]] гадоў і нармалізацыю адносінадносінаў. Дамове папярэднічала [[Рыская дамова (1920)|прэлімінацыйная мірная дамова 1920 году]].
 
== Гісторыя ==
Рыская мірная дамова была заключаная [[18 сакавіка]] [[1921]] у [[Рыга|Рызе]] паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] з другога.
 
Беларускія дэлегацыі ні ад [[БССР]], ні ад [[БНР]] не былі дапушчаныя да падрыхтоўкі і падпісаньня дамовы. Аднак польскі гісторык [[Зьдзіслаў Віньніцкі]] занатоўвае за [[Вадзім Круталевіч|Вадзімам Круталевічам]], што фармальна бакі вайны не ваявалі зь Беларусьсю, таму беларуская дэлегацыя не магла быць бокам трактату дамовы<ref>Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 114.</ref>. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перамоваў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расейскі бок таксама ня быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагадненьня, паколькі гэта магло разбурыць дыпляматычную камбінацыю і нават сарваць заключэньне міру (ва ўмовах нежаданьня РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апэлявала да вядучых эўрапейскіх дзяржаваў праз Раду амбасадараў у Парыжы, але сябры [[Антанта|Антанты]] падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элемэнтаў пасьляваеннай вэрсальскай сыстэмы.
 
Мала вядомымМалавядомым зьяўляецца факт, што ў сустрэчах камісіі па тэрытарыяльных справаўсправах удзельнічаў у якасьці экспэрта беларускі камуніст [[Аляксандар Чарвякоў]] <ref>Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 108.</ref>. Паводле прэамбулы, расейская дэлегацыя падпісала трактатдамову «з даверанасьцю» ўраду БССР і УССР <ref>Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, ss. 109-110.</ref>. Артыкул другі трактатудамовы прызнаваў «незалежнасьць» (у арыгінале: «niepodległość», «независимость») «Украіны» й «Беларусі» <ref>Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 110.</ref>.
 
[[Вялікабрытанія]] на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненьні вайны і выпрацавала прапановы па разьмежаваньні, — «[[лінія Кэрзана]]» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы расьсяленьня [[палякі|палякаў]], з аднаго боку, і [[беларусы|беларусаў]] і [[украінцы|ўкраінцаў]], з другога. Расея адмаўлялася ад ангельскага пасярэдніцтва і перамоваў з Польшчай да паразы [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] пад [[Варшава]]й у жніўні [[1920]], якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.
 
== Вынікі ==
Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі КерзанаКэрзана. Да Польшчы адыйшлаадышла 4,5-мільённая [[Заходняя Беларусь]] плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. ІофэІёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ўва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.<ref>[http://www.jivebelarus.net/history/new-history/slutsk-history-turn.html А. Грыцкевіч. Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі]</ref> Апроч таго, Расея пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасьці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дамове рабіліся інструмэнтам міжнароднага ціску, напрыклад, пры спробе заключэньня савецка-польскіх гандлёвых пагадненьняў ([[1925]])<ref>В. М. Цынкевіч. Беларуска-польскія гандлёва-эканамічныя сувязі ў 1923—1939 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. №2, 2002.</ref>.
 
Рыскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у тым ліку [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Уладзімер Дубоўка]]), Першая (1921, [[Прага]]) і Другая ([[1925]], [[Бэрлін]]) Усебеларускія канфэрэнцыі.
 
Таксама Рыскі мір не прызнала і асудзіла [[Украінская Народная Рэспубліка|Ўкраінская Народная Рэспубліка]].
 
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх бандбандаў не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжупамежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна, найбольшым гэтакімгэтакімі здарэньнемздарэньнямі былі: [[бандыцкі напад на Стоўбцы]], а таксама [[напад на цягнік каля Лунінца]] <ref>Jerzy Paciorkowski, ''Płonąca granica'', Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734—1167, s. 36. {{ref-pl}}</ref><ref name="Służba 14" >Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 14. {{ref-pl}}</ref>. УсіУсе гэтыя акцыі мусілі засьведчыць, што польская адміністрацыя некампэтэнтная й ня можа гарантаваць бясьпеку сваіх грамадзянграмадзянаў. У сувязі зь дзейнасьцю дывэрсантаў, польскія ўлады актывізавалі палянізацыю <ref name="Służba 14"/>.
 
== Крыніцы ==