Юра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д новы ключ для Катэгорыя:Юра: « » з дапамогай HotCat
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Юрскі пэрыяд''' (сыстэма), '''юра''' (ад назову гораў Юра ў Швайцарыі) — другі пэрыяд [[мэзазой]]скай эры. Пачаўся 201 мільён рокаў таму, працягваўся 56 мільёнаў рокаў. Пачатак пэрыяду адзначаны трыясава-юрскім выміраньнем. Таксама цягам пэрыяду адбыліся шчэ дзьве невялікія крызы: плінзбахскаплінзбаска-таарская ды позьнетытонская. У асобную сыстэму выдзелены Абрамам Готлябам Вэрнэрам у 1795 годзе. Hölder, H. 1964. <ref>Jura — Handbuch der stratigraphischen Geologie, IV. Enke-Verlag, 603 pp., 158 figs, 43 tabs; Stuttgart</ref><ref>Arkell, W.J. 1956. Jurassic Geology of the World. Oliver & Boyd, 806 pp.; Edinburgh und London.</ref>
 
== Фізычна-геаграфічнае становішча ==
Радок 26:
== Стратыграфічны падзел ==
Юрскі пэрыяд падзяляецца на тры эпохі й адзінаццаць вякоў.
* [[Раньняя юра]] ([[гэтангскігэтанскі век]], [[сынэмюрскі век]], [[плінзбахскіплінзбаскі век]], [[таарскі век]])
* [[Сярэдняя юра]] ([[ааленскі век]], [[баёскі век]], [[бацкі век]], [[келявэйскі век]])
* [[Позьняя юра]] ([[оксфардзкі век]], [[кімэрыдзкі век]], [[тытонскі век]])
 
== У Беларусі ==
На тэрыторыі Беларусі юрскія адклады распаўсюджаныя на паўднёвым усходзе ды захадзе і прадстаўленыя сярэдняй ды верхняй эпохамі. У раньняй ды значнай частцы сярэдняй юры тэрыторыя Беларусі ўяўляла сабой пэнэпленізаваную раўніну, рэльеф якой выроўніваўся дзякуючы дэнудацыйным працэсам. У западзінах адкладваліся прадукты зносу. Найбольш старажытныя кантынэнтальныя юрскія адклады вядомы зь Ельскае дэпрэсіі. Яны складзеныя збольшага канглямэратамі, гравэлітамі з дамешкам зьверху пясчана-гліністых пародаў. Магутнасьць да 23 мэтраў. Гэтыя адклады ўмоўна аднесеныя да баёскага веку. У пачатку бацкага веку [[Усходне-Эўрапейскае мора|Ўсходне-Эўрапейскае мора]] дасягнула Дняпроўска-Данецкага прагіну. У заходняй яго частцы ўтварылася апрэсьненая лягуна, ускраінная частка якой заліла [[Прыпяцкі прагін]]. Тут назапашваліся гліністыя ападкі зь невялікімі дамешкамі алеўрытаў ды сыдэрытавымі лінзамі. На захадзе ды поўдні прагіну павялічваецца колькасьць алеўрытавага й пясчанага матар’ялу, трапляюцца праслоі ды лінзы бурага вугольля. Магутнасьць бацкіх адкладаў на тэрыторыі Прыпяцкага прагіну складае ад некалькіх да 96 мэтраў.
 
Агульнае паніжэньне УсходнеЎсходне-Эўрапейскай плятформы на пачатку позьняй юры выклікала шырокую трансгрэсію з паўночнага ўсходу. На пачатку келявэйскага веку мора займала поўдзень Аршанскай упадзіны ды паўночны захад Прыпяцкага прагіну. У раньнім келявэі тут адкладваліся алеўрытавыя, гліністыя адклады, радзей вапнякі. У сярэднім келявэі мора захапіла амаль усю ўсходнюю частку Беларусі. Адкладваліся пераважна вапняковыя алеўрытава-гліністыя ападкі. У позьнім келявэі плошча мора скарацілася да Прыпяцкага прагіну. У юрскіх марскіх адкладах сустракаюцца рэшткі фарамініфэраў, аманітаў ды іншых бесхрыбетных. Магутнасьць келявэйскіх адкладаў складае ад 22 мэтраў у Берасьцейскай упадзіне да 83 мэтраў у Прыпяцкім прагіне. У оксфардзкі век працягвалася паніжэньне ўзроўню Ўсходне-Эўрапейскай плятформы. У выніку ў оксфардзкі век мора заліла Берасьцейскую ўпадзіну й заходнюю частку Беларускай антэклізы, на Палесьсі яно прасунулася далей на захад. Астатняя частка тэрыторыі рэспублікі заставалася сушай. У прыбярэжнай частцы марскіх вадаёмаў адкладваліся пясчана-вапняковыя адклады, а далей да берагоў — вапняковыя ілы. У канцы оксфардзкага веку пачалася рэгрэсія мора, і пад канец пэрыяду ўся тэрыторыя Беларусі зноў стала сушай. Магутнасьць оксфардзкіх адкладаў складае ад 80 мэтраў на паўднёвым усходзе да 100 мэтраў на захадзе.
На тэрыторыі Беларусі зь юрскімі адкладамі зьвязваюцца вуглепраявы.