Інстытут беларускай культуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 75:
З [[1927]] годзе катэдра геаграфіі вывучала эканамічнае раянаваньне рэспублікі й рыхтавала поўнае геаграфічнае апісаньне Беларусі. Мэтэаралягічнае бюро (у складзе прыродазнаўчай сэкцыі) мела сетку мэтэастанцыяў і вяло вывучэньне [[клімат]]у Беларусі. У 1927 годзе пад кіраўніцтвам А. І. Кайгародава была завершаная праца над «Кліматычным атлясам Беларусі», які падрыхтавала катэдра мэтэаралёгіі Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі. Мэдыцынская сэкцыя вывучала спэцыфічныя хваробы Беларусі, санітарны стан вёскі й лекавыя крыніцы рэспублікі. Сельска-гаспадарчая сэкцыя вывучала сельска-гаспадарчую гаспадарку і распрацоўвала шляхі яе рацыяналізацыі й удасканаленьня. Цэнтральнае бюро краязнаўства пры прэзыдыюме ІБК кіравала шырока разгорнутай краязнаўчай працай.
 
Да канца [[1929]] году ў Беларусі было 8 акруговых, 100 раённых, 96 мясцовых, 97 школьных і краязнаўчых таварыстваў ВНУ з 10 500 членаў. Краязнаўцы сабралі вялізарны матэрыял, выдалі каля 20 папулярных прац. З 1925 выходзіў часопіс «[[Наш край]]», які адыграў важную ролю ў вывучэньні роднага краю. ІБК правёў Першую Ўсебеларускую краязнаўчую канфэрэнцыю, Першы зьезд дасьледчыкаў беларускай археалёгіі і археаграфіі, [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] (1926). Падтрымліваў сувязі з АН СССР, АН УССР, замежнымі дасьледчымі навуковымі ўстановамі. [[13 кастрычніка]] [[1928]] пастановай ЦВК і СНК БССР рэарганізаваны ў [[АН БССР]].
 
== Выданьні Інбелкульту ==