Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1930 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Перадумовы ==
У [[1926]] годзе ў [[Менск]]у адбылася прадстаўнічая міжнародная [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі]], якая выявіла пэўныя правапісныя пытаньні. Увосень [[1927]] году была ўтвораная Правапісная Камісія ў складзе акадэмікаў [[Сьцяпан Некрашэвіч|Сьцяпана Некрашэвіча]] (старшыня), [[Язэп Лёсік|Язэпа Лёсіка]], [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]], [[Янка Купала|Яна Луцэвіча (Купала)]], дацэнта [[БДУ]] [[Анатоль Багдановіч|Анатоля Багдановіча]] (сакратар), доктара навук [[Пётар Бузук|Пятра Бузука]], навуковых працаўнікоў [[Інбелкульт]]у [[Янка Бялькевіч|Янкі Бялькевіча]] і [[Ўладзіслаў Чаржынскі|Ўладзіслава Чаржынскага]].
 
У [[1929]] годзе з прыходам да ўлады ў СССР [[Іосіф Сталін|І. Сталіна]] і наступным згортваньнем палітыкі [[беларусізацыя|беларусізацыі]], Саўнаркам БССР звольніў Некрашэвіча з пасады віцэ-прэзыдэнта [[НАН Беларусі|Беларускай Акадэміі Навук]], адначасова была спыненая праца Правапіснай Камісіі. Аднак нягледзячы на неспрыяльную палітычную каньюктуру, вынікі яе дзейнасьці былі надрукаваныя ў [[1930]] годзе.