Райніс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 37:
У чэрвені [[1897]] году за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны, у Рыскай губэрнскай турме скончыў пераклад на латыскую мову «Фаўста». У сьнежні 1897 сасланы ў [[Пскоў]], у [[1899]] — у горад [[Слабадской]] [[Вяцкая губэрня|Вяцкай губэрні]]. Вярнуўся ў [[1903]] годзе, у [[1905]] нелегальна эміграваў у [[Швайцарыя|Швайцарыю]].
 
3 [[1920]] году ў [[Латвія|Латвіі]]. У 1920 годзе Райніс ад [[ЛСДРП|Латвійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі]] быў абраны ў Канстытуцыйны сход Латвійскай Рэспублікі. Зьяўляўся адным з аўтараў латвійскай канстытуцыі<ref>[http://www2.la.lv/lat/latvijas_avize/jaunakaja_numura/sodien/?doc=26243 «Izstrīdētā» Latvijas Satversme — Latvijas Avīze]{{ref-lv}}</ref>. З [[1921]] дырэктар Нацыянальнага тэатру ў [[Рыга|Рызе]]. У 1921 годзе пры ягонай падтрымцы створаны Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі<ref name="энцык"/>. Абараняў у сэйме інтарэсы [[беларусы|беларусаў]] Латвіі<ref name="энцык">{{Літаратура/БелЭн|13}} С.271</ref>. Садзейнічаў адкрыцьцю беларускіх гімназіяў у [[Дзьвінск]]у й [[Люцын]]е<ref name="энцык"/>. 28 лютага 1925 году першым з латыскіх дзеячоў культуры быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай краіны — [[Ордэн Трох зорак|Ордэнам Трох зорак]] I ступені. Ведаў [[Беларуская мова|беларускую мову]] й беларускія народныя песьні<ref name="энцык"/>. У лістападзе [[1926]] году ўдзельнічаў у рабоце міжнароднай [[Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу й азбукі]], якая праходзіла ў [[Менск]]у<ref>{{Спасылка | аўтар = Марат Гаравы| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 16 лістапада 2013| url = http://novychas.info/kultura/adkrylasia_vystava_jan_rajnis/| копія = | дата копіі = | загаловак = Адкрылася выстава “Ян Райніс і беларуская культура”| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Новы час (газэта)|Новы час]]| дата доступу = 13 кастрычніка 2014 | мова = | камэнтар = }}</ref>. У [[1926]]—[[1928|28]] міністар [[асьвета|асьветы]]. Арганізатар ([[1929]]) і першы старшыня Таварыства культурнай сувязі з народамі [[СССР]].
 
Быў жанаты з латвійскай паэтэсай [[Аспазія]]й. Памёр [[12 верасьня]] [[1929]] году ў [[Юрмала|Юрмале]], пахаваны ў [[Рыга|Рызе]].