Трылябіты: розьніца паміж вэрсіямі

18 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
(Створана старонка са зьместам '{{Таксанамічная інфармацыя | Назва = Трылябіты | Выява = Joachim_Barrande01...')
 
| NCBI =
}}
'''Трылябіты''' (Trilobita) - — вымерлы падтып [[Суставаногія|суставаногіх]]. Зьяўляюцца храналягічна першай групай гэтага тыпу. Першыя іх знаходкі датуюцца [[Кембр|кембрыйскім]] [[Век 3|векам 3]]. У ардавіку й сылюру трылябіты дасягнулі росквіту. Ад дэвону пачаўся заняпад групы, апошнія яе прадстаўнікі зьніклі падчас пэрма-трыясавага выміраньня. Трылябіты зьяўляліся адной з найбольш пасьпяховых групаў палеазойскай біёты, якая праіснавала 270 мільёнаў рокаў. Падтып быў выдзелены Вальхам у 1771 годзе.<ref>[http://www.nysm.nysed.gov/staffpubs/docs/16439.pdf]</ref>
Дзякуючы наяўнасьці [[Экзаскелет|экзаскелету]] трылябіты лёгка пераўтвараліся ў скамянеласьці, таму іх рэшткі знойдзеныя ў большасьці рэгіёнаў Зямлі. Апісана больш за 17000 відаў падтыпу. Вывучэньне трылябітаў мае важнае значэньне ў біястратыграфіі, палеанталёгіі, эвалюцыйнай біялёгіі й тэктанічнай геалёгіі.
 
== Марфалёгія ==
На працягу палеазою трылябіты засвоілі шэраг жыцьцёвых формаў. Некаторыя зь іх складалі частку бэнтасу, харчуючыся дэтрытам, іншыя вялі драпежны лад жыцьця, трэція плавалі ў тоўшчы вады й сілкаваліся плянктонам. Некаторыя трылябіты, у прыватнасьці, сямейства алянідаў, маглі ўступаць у [[Сымбіёз|сымбіятычныя]] зносіны з [[Бактэрыі|бактэрыямі]].<ref>[http://www.pnas.org/cgi/pmidlookup?view=long&pmid=10841557]</ref>
Трылябіты мелі цела эліптычнай формы, у даўжыню звычайна дасягалі 3-10 сантымэтраў, рэкордныя ж памеры вагаліся ад 0,5 да 70  см. Цела было падзелена на тры часткі - — галаву, тулава ды хвост, адкуль і назоў групы, якія азначае "«трохдолевыя"». Згары цела было пакрытые хітынавым покрывам, з долу - — тонкай невапняковай мэмбранай. Галаўны аддзел нагадваў формай шчыт. Восевая частка была гладкай або мела барозды. Зь яе бакоў месьціліся фасэткавыя вочы, якія мелі ня ўсе прадстаўнікі падтыпу. Зь ніжняга боку галаўнога шчыта разьмяшчаліся пара вусікаў ды рот. Страўнік знаходзіўся пад восевай часткай і меў пячонкавыя адросткі. Ад страўніку да хваставога аддзелу цягнулася тонкая кішка. Тулава складалася з 2-44 паяднаных сэгмэнтаў, хвост - — зь некалькіх. Трылябіты мелі розную стаць. Імаверна, лічынкі ўваходзілі да складу зааплянктону. Некаторыя трылябіты падчас небясьпекі былі здольныя згортвацца.
 
== Літаратура ==
* Основы палеонтологии. Членистоногие. Трилобитообразные и ракообразные, М., 1960.
 
* Друщиц В.  В.  Палеонтология беспозвоночных, М., 1974.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
155 566

зьменаў