Карбон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 14:
Каменавугольны пэрыяд вядомы як час "стоячых па калена ў вадзе" вільготных лясоў, утвораных [[Каляміты|калямітамі]], [[Хвашчы|хвашчамі]], плявунамі й [[Папараць|папарацямі]], пазьней таксама [[Хваёвыя|хваёвымі]]. Падобныя лясы былі ўласьцівымі роўнікавай зоне Эўрамэрыкі зь цёплым кліматам. У халаднейшых раёнах з сэзоннымі зьменамі магла існаваць толькі прыгнечаная расьліннасьць, якой у Ангарыдзе зьяўлялася кардаітавая [[тайга]], што атрымала распаўсюд у позьні карбон і затым перайшла ў [[пэрм]].
У акіянах пераважалі [[фарамініфэры]], [[ганіятыты]] й [[плечаногія]], таксама важную ролю адыгрывалі [[малюскі]], [[ігласкурыя]] й [[рыбы]]. Колькасьць трылябітаў значна скарацілася.
Амаль што ўсе знаходкі наземных і прэснаводных жывёлаў карбону паходзяць з пасу цёплага клімату - Заходняе Эўропы й Паўночнае Амэрыкі. Першая траціна карбону адметная гэтак званым Ромэравым правалам - прамежкам часу ў 15 мільёнаў рокаў пасьля распаўсюду першых земнаводных, які характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю знаходак чацьвяраногіх. Затым жа лік знаходак чацьвяраногіх адразу набірае вялікую колькасьць таксонаў. У гэты час назіраўся росквіт [[земнаводных]], таксама зьявіліся першыя [[амніёты]], якія адразу падзяліліся на [[Паўзуны|паўзуноў]] і [[Сынапсыды|сынапсыдаў]]. Сярод [[Суставаногія|суставаногіх]] атрымалі распаўсюд гіганцкія формы кшталту трохмэтровае мнаганожкі [[Артраплеўра|артраплеўры]] й страказы [[Мэганэўра|мэганэўры]] з мэтровым размахам крылаў.
<gallery>
Растения_каменноугольного_периода.jpg|Каменавугольны вільготны лес