Кембр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Кембрыйскі пэрыяд''' (сыстэма), кембр (ад лацінскае назвы [[Уэльс|Валіі]] ў [[Вялікая Брытанія|Вялікае Брытаніі]]), — першы пэрыяд [[Палеазой|палеазойскае эры]]. Пачаўся 542 мільёны рокаў таму й цягнуўся 54 мільёны рокаў.
 
== Палеагеаграфія ==
У пачатку пэрыяду [[Афрыка]], [[Аўстралія]], [[Антарктыда]], [[Паўднёвая Амэрыка]] і [[Індастан]] аб’ядналіся ў супэркантынэнт [[Гандвана]]. Пазасталыя кантынэнты — [[Паўночная Амэрыка]], Балтыя й [[Сыбір]] — таксама знаходзіліся ў паўднёвым паўшар’і. Мелася тры акіяны — [[Панталяса]], які займаў амаль усё паўночнае паўшар’е, [[Прататэтыс]] паміж паўночнымі кантынэнтамі й Гандванай і Япэт на поўдні ад Паўночнае Амэрыкі.
<gallery>
File:Ear_Camb.jpg|Зямля цягам раньняга кембру
Радок 8:
 
== Арганічны сьвет ==
Пачатак кембру адзначаны так званым [[Кембрскі эвалюцыйны выбух|эвалюцыйным выбухам]], па якім шматразова ўзрасла разнастайнасьць шматклеткавых жывёлаў і зьявіліся бадай што ўсе сучасныя тыпы царства жывёлаў, у тым ліку й зьніклыя — [[архэацыяты]], [[лябаподы]] або падтып [[трылябіты]]. Найбольш поўна прадстаўленая кембрыйская фаўна была апісаная ў 1909 року са сланцаў Бэрджэс у Паўночнае Амэрыцы.
<gallery>
Cambrian_sea.JPG|У кембрскім моры
Радок 18:
== Стратыграфічны падзел ==
Кембр падзяляецца на чатыры эпохі й дзесяць вякоў. У адрозьненьне ад іншых пэрыдаў фанэразою, ня ўсе зь іх маюць уласныя назвы.
* [[Тэрэнуўская эпоха]] ([[Фартунскі век]], [[Век 2]])
* [[Эпоха 2]] ([[Век 3]], [[Век 4]])
* [[Эпоха 3]] ([[Век 5]], [[Друмійскі век]], [[Гужанскі век]])
* [[Фуронская эпоха]] ([[Пайбзкі век]], [[Джангшанзкі век]], [[Век 10]])
 
== У Беларусі ==
Адклады кембру распаўсюджаныя на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе Беларусі, найбольш поўныя зь іх — у Берасьцейскае ўпадзіне, дзе яны залягаюць на пародах вэнду й перакрыюцца ардавіцкімі й юрскімі адкладамі. Часам сустракаюцца рэшткі вымерлае фаўны. Магутнасьць адкладаў да 350-400350—400 мэтраў. На тэрыторыі Беларусі кембр падзяляецца на дзьве эпохі: ніжнюю, у якое выяўленыя балтыцкая й беражкоўская сэрыі, й сярэднюю.
 
== Фізычна-геаграфічнае становішча тэрыторыі Беларусі. Карысныя выкапні ==
Пачатак пэрыяду ўва ўсім сьвеце быў адзначаны дваолі нізкімі тэмпэратурамі, што захаваліся па апошнім позьнепратэразойскім зьледзяненьні, якое было наймацнейшым у гісторыі плянэты. У ніжнім кембры мора займала захад Беларусі, дзе адкладаліся ападкі балтыцкае й беражкоўскае сэрыяў. Першая складзеная ў дольнае частцы розназярністымі палявашптава-кварцавымі пясчанікамі з дадаткам гляўканіту, гравэлітаў і глінаў. Вышэй знаходзяцца гліны з дадаткам пясчанікаў і алеўралітаў з гляўканітамі, фасфарытамі й рэшткамі чарвякападобных безхрыбетных. Горную частку сэрыі ўтварае жалезіста-каалінавая кара выветраваньня. Беражкоўская сэрыя складзеная ў ніжняе частцы шэрымі кварцавымі, добра адсартаванымі пясчанікамі з дамешкам алеўралітаў, часам глінаў; у сярэдняе — шэрымі кварцавымі алеўралітамі з дамешкам глінаў, радзей пясчанікаў; у верхняе — сьветла-шэрымі кварцавымі пясчанікамі з дамешкам алеўралітаў, радзей глінаў з фосфарам і гляўканітам. У адкладах сэрыі сустракаецца фаўна трылябітаў, плечаногіх і іншых безхрыбетных. Сярэдні кембр мае магутнасьць да 50 мэтраў і ўтвораны кварцавымі пясчанікамі з дамешкам алеўралітаў ды глінаў.
 
== Літаратура ==
Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. / Ред. колл.: П.  У.  Бровка и др.  — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979.  — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние.  — 768  с.  — 50 000 экз.
 
{{Геалягічная гісторыя Зямлі}}