Ардовік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
'''Ардовік''', '''ардовіцкі пэрыяд''' (сыстэма) - — другі пэрыяд палеазойскае эры. Атрымаў назву ў гонар племяні ардовікаў, якое насяляла сучасную [[Уэльс|Валію]]. Як самастойны пэрыяд быў выдзелены Міжнародным геалягічным кангрэсам у 1960 годзе, да таго ўважаўся за раньнюю эпоху [[Сылюр|сылюру]]. Пачаўся 485 мільёнаў рокаў таму, працягваўся 42 мільёны рокаў.
 
== Палеагеаграфія ==
На працягу ардавіцкага пэрыяду паступова адбывалася марская трансгрэсія, у выніку якое ўзровень мора дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў у фанэразоі. На кантынэнтах актыўна дзейначалі вульканы. Паўднёвыя кантынэнты па-ранейшаму былі аб'яднаныяаб’яднаныя ў [[Гандвана|Гандвану]]. Два іншыя кантынэнты - — [[Паўночная Амэрыка]] й [[Балтыя]] - — набліжаліся адно да аднога, у зоне іх набліжэньня ішло каледонскае гораўтварэньне. [[Сыбір]] жа рухалася ў паўночным кірунку. Амаль ўсё паўночнае паўшар'епаўшар’е займаў акіян [[Панталяса]].
 
<gallery>
Радок 21:
== Стратыграфічны падзел ==
Ардовік падзяляецца на тры эпохі й шэсьць ці сем вякоў, якія могуць мець розныя назвы ў залежнасьці ад краіны.
* [[Раньнеардовіцкая эпоха]] ([[трэмадоцкі век]], [[флёйскі, або арэнізкі, век]])
* [[Сярэднеардовіцкая эпоха]] ([[дапінскі, або лянвірскі век]], [[дарывілянскі, або ляндэйльскі век]])
* [[Позьнеардовіцкая эпоха]] ([[сандбскі, або карадоцкі век]], [[кацкі, або ашгільскі век]], [[гірнанцкі век]])
 
== На тэрыторыі Беларусі ==
Цягам большае часткі пэрыяду большасьць земляў сучаснае Беларусі знаходзілася на сушы. Мора займала толькт паўднёвы захад ([[Берасьце]], [[Высокае]]) і паўночны захад ([[Браслаў]], [[Мядзел]]), дзе назапашваліся карбанатныя й глініста-карбанатныя ападкі магутнасьцю да 100-200100—200 мэтраў. Сярод адкладаў сустракаюцца рэшткі фаўны плечаногіх, каралаў, грапталітаў і  г. д. Пад канец ардовіку мора адышло на захад, і ўся тэрыторыя Беларусі апынулася на сушы. Раньняя эпоха складзеная кварцавымі пясчанікамі, кварцава-гляўканітавымі пясчанікамі й пясчанікамі, гляўканітавымі вапнякамі й вапнякамі з дамешкам жалезістых аалітаў; сярэдняя - — вапнякамі, часьцяком гліністымі, з багатай фаўнай; позьняя - — далямітамі з дамешкамі далямітавых вапнякоў, мэргэлю й глінаў. Звычайнымі для ардовіцкіх адкладаў зьяўляюцца нафтавфыя тоўшчы. Найбольшая колькасьць ардавіцкіх адкладаў прыпадае на Смаргонскі й Вялейскі раёны.
 
== Літаратура ==
Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. / Ред. колл.: П.  У.  Бровка и др.  — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979.  — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние.  — 768  с.  — 50 000 экз.
 
{{Геалягічная гісторыя Зямлі}}