Мысьленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
артаграфія
Радок 14:
У дыялектычнай лёгіцы мысьленьне — ідэальны кампанэнт рэальнай рэчаіснасьці грамадзянскага чалавека.
 
* [[Бэртран Расэл]] лічыў: «Тое, што мы называем думкамі... залежыць ад арганізацыі шляхоў у мозгу, прыкладна такім жа вобразам, якім падарожжы залежаць ад дарогаў і чыгуначных шляхоў»<ref>{{кніга|аўтар=Бертран Рассел. |загаловак=Философский словарь. |год=1996. С. |старонкі=159.}}</ref>
 
Мысьленьне — вышэйшая ступень пазнаньня і ідэальнага засваеньня сьвету ў формах тэорыяў, ідэяў, мэтаў чалавека. Абапіраючыся на адчуваньні, ўспрыманьні, мысьленьне пераадольвае іх абмежаванасьць і пранікае ў сфэру звышпачуцьцёвых, істотных сувязей сьвету, у сфэру яго законаў. Здольнасьць мысьленьня да адлюстраваньня нябачных сувязей абумоўленая тым, што яно выкарыстоўвае ў якасьці сваёй зброі практычныя дзеяньні. Мысьленьне зьяўляецца зьвязаным з функцыянаваньнем мозгу, аднак сама здольнасьць мозгу да апэраваньня абстракцыямі ўзьнікае ў хадзе засваеньня чалавекам формаў практычнага жыцьця, моўных нормаў, лёгікі, культуры. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў разнастайных формах духоўнай і практычнай дзейнасьці, у якіх абагульняецца і захоўваецца пазнавальны досьвед людзей. Мысьленьне ажыцьцяўляецца ў вобразна-знакавай форме, асноўныя вынікі яго актыўнасьці выражаюцца тут у прадуктах мастацкай і рэлігійнай творчасьці, якія своеасабліва абагульняюць пазнавальны досьвед чалавецтва. Мысьленьне ажыцьцяўляецца таксама ва ўласнай адэкватнай яму форме тэарэтычнага пазнаньня, якое з апорай на папярэднія формы набывае неабмежаваныя магчымасьці разумова-абстрактнага і мадэльнага бачаньня сьвету. Мысьленьне вывучаецца амаль усімі існымі навуковымі дысцыплінамі, зьяўляючыся адначасова аб'ектам дасьледваньня шэрагу філязоўскіх дысцыплінаў — логікі, гнасеалогіі, дыялектыкі. Мысьленьне зьяўляецца крыніцай і асноўнай зброяй сапраўднага чалавечага быцьця. Вызваляючы чалавека ад ціску невідушчых інстынктаў і ад неабходнасьці непасродкавых рэакцыяў на ціск вонкавага асяродзьдзя, мысьленьне выступае і як шлях да свабоды, і як сама свабода, даступная ўсім і неад'емная ні пры якіх абставінах.
Радок 24:
{{пачатак цытаты}}
Пад словам мысьленьне я разумею ўсё, што адбываецца ў нас такім чынам, што мы гэта непасрэдна заўважаем самі; такім чынам, ня толькі разумець, хацець, уяўляць, але таксама і адчуваць ёсьць тое ж самае, што мысьліць
{{арыгінал|la|Cogitations nomine, intelligo illa omnia, que nobis consiis in nobis siunt, quatenus corum in nobis conscientia est<ref>{{кніга|аўтар=Descartes, Rene. [|спасылка=http://books.google.ru/books?dq=Descartes+Principia+Philosophiae&printsec=frontcover&sig=z_4V_JhhMaYGMo_UMuE3cjcRtTE&ei=vffASrfGB8Ps-AajjYW7AQ&ct=result&pg=PA3&id=lHpbAAAAQAAJ&ots=RkwadlpTM3#v=onepage&q=&f=false |загаловак=Principia philosophiae]}}</ref>}}
{{арыгінал|fr|Par le mot de penser, j’entends tout ce qui se fait en nous de telle sorte que nous l’apercevons immédiatement par nous-mêmes; c’est pourquoi non seulement entendre, vouloir, imaginer, mais aussi sentir, est la même chose ici que penser<ref>{{кніга|аўтар=Descartes R. [|спасылка=http://www.ac-nice.fr/philo/textes/Descartes-PrincipesI.htm |загаловак=Les Principes de la Philosophie]}}</ref>
}}
{{канец цытаты}}
Мысьленьне для Дэкарта зьяўлялася нечым безцялесным, духоўным. Больш таго, мысьленьне зьяўялеццазьяўляецца адзіным атрыбутам душы, і менавіта гэта абумоўлівае пастаяннасьць мысьлевых працэсаў, якія адбываюцца ў душы, то бок яна заўжды ведае пра гэта, што адбываецца ўнутры яе. Душа — гэта субстанцыя, якая мысьліць, уся сутнасьць і прырода якой складаецца ў адным мысьленьні. Уласныя праяўленьні душы — жаданьне і воля. Яны не зьвязаныя зь цялеснымі працэсамі. Сюды ж адносяцца ўнутраныя эмоцыі душы, то бок эмоцыі, накіраваныя на «нематэрыяльныя прадметы», напрыклад інтэлектуальная радасьць пазнаньня. Душа зьнітаваная зь целам, асабліва з мозгам — яна зьмешчаная ў гіпофізу.
 
Дэкарт разумеў псыхіку як унутраны сьвет чалавека, даступны саманазіраньню, які мае асаблівае — духоўнае — быцьцё. Гэта саманазіраньне падобнае на так званы «нутраны зрок», які ў наступстве атрымала назву інтраспэкцыі, што азначала бачыць, дакладнеедакладней, разумець сутнасьць розных нутрапсыхічных аб'ектаў — вобразаў, разумовых дзеяньняў, валевых актаў і г. д.
 
У якасьці мэтада пазнаньня Дэкарт выкарыстоўваў сыстэматычнае сумненьне. То бок варта сумнявацца ва ўсім, незалежна ад таго, ці уяўляецца яно нам натуральным або звышнатуральным. Аднак Дэкарт падкрэсьліваў, што мэтад сумненьня варта выкарыстоўваць толькі ў тым выпадку, калі неабходна атрымаць навуковую ісьціну, бо ў жыцьці часта для разуменьня сутнасьці рэчаў і зьяваў дастаткова выкарыстоўваць праўдападобныя, ці верагодныя, веды.
Радок 36:
Сумненьне распасьціраецца шырока, але ў першую чаргу ахоплівае сфэру пачуцьцяў і пачуцьцёвага сьвету, то бок Дэкарт сьцьвярджае, што ў жаданьні пазнаць аб'ектыўную рэчаіснасьць ня варта абапірацца на органы пачуцьцяў, бо яны далёка не заўсёды слушна яе адлюстроўваюць.
 
Такім чынам, Дэкарт выкарыстоўвае для дасьледваньняўдасьледаваньняў рэчаіснасьці абсалютна новы спосаб — сумненьне ва ўсім. Ён адмаўляецца ад аб'ектыўнага апісаньня і арыентуецца толькі на суб'ектыўнае, то бок на свае думкі і сумненьні.
 
=== Панятак мысьленьня ў Сьпінозы ===
[[Сьпіноза]] вызначае мысьленьне як спосаб деяньнядзеяньня цела, якое мысьліць. З гэтага вызначэньня выцякае і прапанаваны ім спосаб раскрыцьця/вызначэньня гэтага панятку. Для гэтага, каб вызначыць мысьленьне, неабходна рупліва дасьледаваць спосаб дзеяньняў цела, якое мысьліць, у адрозьненьні ад спосаба дзеяньняў (ад спосаба існаваньня і руханьня) цела, якое ня мысьліць.
 
== Анатомія і мысьленьне ==
Тое, што мы мянуем мысьленьнем і сьвядомасьцю, відаць, залежыць ад кары — слою таўшчынёй каля шасьці мілімэтраў, які пакрывае ўсе чатыры долі мозгу. У склад яе складанай і высокаспэцыялізаванай структуры ўваходзіць прыблізна тры чвэрці ўсіх нэйронаў вялікага мозгу, каолькасьцьколькасьць якіх складае некалькі мільярдаў. Першасная зрокавая кара, якая знаходзіцца ў патылічнай долі, перапрацоўвае зрокавыя сыгналы і адказная за функцыю зроку. Аднак падбонагападобнага роду прыроджаная жорсткая сувязь са спэцыфічнымі функцыямі для шэрагу буйных вобласьцей кары яшчэ не выяўленая.
 
=== Вялікія паўшар'і ===
Два паўшар'і, якія складаюць пярэдні мозг, у некалькіх месцах злучаныя паміжсобку пучкамі валокнаў, зь якіх буйнейшым і істотнейшым зьяўляецца мазалітнае цела. правае паўшар'е кантралюе сэнсарныя і рухальныя функцыі левай паловы цела, а левае ажыцьцяўляе аналягічны кантроль над правай паловай. У дачыненьні да зрока і слуха паўшарны кантроль зьяўляецца больш складаным. Поле зроку кожнага вока складаецца зь левай і правай палавінаў. Інфармацыя з правай часткі поля зроку абодвух вачэй паступае толькі ў левай паўшар'е, а зь левай часткі — толькі ў правае паўшар'е. Сувязь паміж зрокавымі зонамі левага і правага паўшар'яў у норме ажыцьцяўляецца праз мазалітнае цела. Чалавечае маўленьне ў адрозьненьні ад гэтых контралятэральных функцыяў лякалізаваная толькі ў адным з паўшар'яў мозгу.
 
Найбольш глыбокае праніненьнепранікненьне ў тайны фізыялягічных асноваў мысьленьня і сьвядомасьці было дасягнутае дзякуючы клінічнаму дасьледваньнюдасьледаваньню асобаў з пашкоджаньнямі мозгу (вынік няшчаснага выпадку, захворваньня ці хірургічнай апэрацыі), у прыватнасьці тых, у каго ў наступстве апэрацыі паўшар'і апынуліся разьмежаванымі адно ад аднаго.
 
== Асаблівасьці мысьленьня ==
Першая асаблівасьць мысьленьня — яго апасродкаваны характар. Тое, што чалавек ня можа пазнаць напрасткі, непасрэдна, ён пазнае ўскосна, апасродкавана: адныяадны ўласьцівасьці празь іншыя, невядомае — празь вядомае. Мысьленьне заўсёды абапіраецца на дадзеныя пачуцьцвага досьведу — адчуваньні, успрыманьні, уяўленьні — і на раней набытыя тэарэтычныя веды. Ускоснае пазнаньне і ёсьць пазнаньне апасродкаванае.
 
Другая асаблівасьць мысьленьня — яго абагульненасьць. Абагульненьне як пазнаньне агульнага і істотнага ў аб'ектах рэчаіснасьці магчымае таму, што ўсе ўласьцівасьці гэтых аб'ектаў зьвязаныя адзін з адным. Агульнае існуе і праяўляецца толькі ў асобным, у канкрэтнам.