Розум: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 2:
'''Ро́зум''' — здольнасьць маніпуляваць абстрактнымі паняцьцямі ці здольнасьць аналітычнага [[мысьленьне|мысьленьня]] з выцягваньнем вывадаў з апрацоўваемых зьвестак. Ужываньне назапашанага досьведу, каб справіцца з жыцьцёвымі сытуацыямі.
 
На сёньняшні дзень існуе мноства тэорыяў на конт розуму й ягоных функцыі. Першыя здагадкі на гэты конт былі зробленыя [[Заратустра]]м, [[Гаўтама Буда|Будай]], [[Плятон]]ам і [[Арыстотэль|Арыстотэлем]], а таксама іншымі старажытнымі грэцкімі, індыйскімі, пазьней, ісламскімі й сярэднявечнымі эўрапейскімі філёзафамі. Папярэднія да сучасных уяўленьні аб розуме бачыліся, як адзін з аспэктаў душы, у тым сэнсе, што як боскае й несьмяротнае ён зьвязвае чалавечае мысленьнемысьленьне зь нязьменным прынцыпам існаваньня.
 
Якія ўласцівасьці адносяцца да розуму шмат абмяркоўвалася. Некаторыя псыхолягі сьцьвярджаюць, што толькі «вышэйшыя» інтэлектуальныя функцыі можна адносіць да розуму, у прыватнасьці, мысьленьне й [[памяць]]. З гэтага пункту гледжаньня эмоцыі, як то [[каханьне]], [[нянавісьць]], [[страх]], [[радасьць]], зьяўляюцца больш прымітыўнымі й суб’ектыўнымі й павінны разглядацца адрозна ад розуму. Іншыя сьцьвярджаюць, што розныя рацыянальныя й эмацыйныя станы ня могуць быць аддзелены, бо яны маюць тую ж прыроду й паходжаньне, і таму павінны быць разгледжаны ўсе як частка таго, што мы называем розумам.