Сынтэзатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 76:
З далейшае ж разьвіцьцём Працоўных Станцый стала мажліва ператварыць іх на міні-студыю, якія ня толькі маглі запісваць і граць мэлёдыі й сэмплы створаныя на інструмэньце, але й прайграваць запісаныя ў іншым месцы жывыя гукі, што яшчэ больш пашырыла мажлівасьці электронных музыкаў і калектываў з абмежаваным саставам, якім дагэтуль прыходзілася, альбо карыстацца паслугамі запрошаных музыкаў, альбо [[фанаграма]]й.
 
Канчатковага разьвіцьця Працоўныя станцыі дасягнулі ў [[1990-я]], калі [[Карпарацыя Ямаха|Ямаха]] прэзэнтавала першуя '''Партатыўную Працоўную Станцыю''', ці '''Walkstation''' (''гульня слоў "«Walk"» — - "«Хадзіць"» і "«Workstation" -» — "«Працоўнае станцыя"»''). У адрозьненьне ад іншых Працоўных Станцый, Партатыўнае ня мела клявіятуры і ўяўляла сабой нейкая спалучэньне кампутара, сэмплера, сэквенсара й драм-машыны. Партатыўная Станцыя як мага больш падыхлдзіла для тых музыкаў, якія не любяць працаваць з кампутарнымі праграмамі, але жадаюць кантраляваць працэс стварэньня кампазыцыі на выснове забітых, ці ўласна створаных лупаў і сэмплаў. А наступнае пакаленьне Партатыўных Станцый  — '''Ґрувбоксы''' атрымалі шырокі распаўсюд сярод выканаўцаў танцэвальнае музыкі, музыкаў экспэрымэнтатараў і [[DJ]]яў, якім было неабходна ў online-рэжыме ствараць простыя кампазыцыі на выснове сэмплаў ды лупаў загружаных у памяць інструмэнта, але не хацелася цягнуць з сабой гору апаратуры.
 
== Віртуальныя сынтэзатары ==