Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д вёска Вілейка
Радок 43:
118-s шуцманшафт батальён быў сфармаваны у чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі]] (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў<ref>http://khatyn.by/ru/genocide/expeditions/polic118/</ref>. Камандаваў батальёнам ураджэнец [[Кубань|Кубані]], былы маёр [[Войска Польскае|Войска Польскага]] Канстантын Смоўскі, начальнік штабу — былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу — былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім "шэфам" 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .
 
Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра узначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «[[Котбус]]» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей — расправа над жыхарамі вёскі ВялейкіВілейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.
 
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.