Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dƶoxar (гутаркі | унёсак)
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 72:
У [[1362]] годзе літоўскі князь [[Альгерд]] разьбіў татар у [[бітва на Сініх Водах|бітве на Сініх Водах]] і далучыў Кіеў да Вялікага княства Літоўскага. Гэтая падзея мела вялікае сымбалічнае значэньне, бо Літва, як і [[Масква]], прэтэндавала на званьне пераемніка Кіеўскай Русі, і на пачатку была бясспрэчным лідэрам у «зьбіраньні» рускіх земляў.
 
НапрыканцыУ канцы 14 стагодзьдзя пачынаецца палітычная й культурная экспансія [[Польшча|Польшчы]]. У [[1387]] годзе Польшча захапіла Галічыну.
 
З канца [[15 стагодзьдзе|15 стагодзьдзя]] ўзмацняецца [[Расея|Маскоўская дзяржава]], якая ў канцы 15 — пачатку [[16 стагодзьдзе|16]] стагодзьдзяў захапіла ў Літвы частку земляў. З [[15 стагодзьдзе|XV]] ст. пачынаюцца працэсы засяленьня сучасных усходу і, пазьней, поўдня Ўкраіны. Засяленьне ў асноўным адбывалася за кошт украінцаў, але ўдзельнічалі таксама й іншыя этнасы.
Радок 129:
[[28 чэрвеня]] [[1996]] году Вярхоўная Рада ўхваліла [[Канстытуцыя Ўкраіны|Канстытуцыю Ўкраіны]].
 
У лістападзе [[2004]] году адбыліся [[Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2004 году|прэзыдэнцкія выбары]], на якіх перамогу атрымаў [[Віктар Януковіч]]. Але яго суперніксупраціўнік [[Віктар Юшчанка]] не прызнаў вынікі выбараў, заявіўшы аб іх фальсыфікацыі. Яго падтрымалі шырокія колы грамадзтва, асабліва ў заходняй частцы краіны, а таксама ЗША і краіны Эўразьвязу. Юшчанка пачаў кампанію грамадзянскага супраціву, вядомую як [[Аранжавая рэвалюцыя]]. Яе вынікам стала скасаваньне вынікаў выбараў і правядзеньне паўторнага галасаваньня, у якім перамог Юшчанка. Адначасна Вярхоўная Рада ўхваліла зьмены да Канстытуцыі, зьмяніўшы выбарчую сыстэму й пазбавіўшы Прэзыдэнта шэрагу паўнамоцтваў, у тым ліку права фармаваньня ўраду.
 
У сакавіку [[2006]] году адбыліся [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2006)|парлямэнцкія выбары]], на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала [[Партыя рэгіёнаў]]. Але партыі «[[Наша Ўкраіна]]» ды [[Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»]] разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазыцыя больш дробных партыяў. Кааліцыя між «аранжавымі» партыямі не была створаная, а [[Сацыялістычная Партыя Ўкраіны|Сацыялістычная партыя]] [[Аляксандар Мароз|Аляксандра Мароза]] перайшла ад «аранжавага» блёку да Партыі Рэгіёнаў і разам зь імі ды [[Камуністычная партыя Ўкраіны|камуністамі]] стварыла [[Антыкрызісная кааліцыя|Антыкрызісную кааліцыю]]. [[Прэм'ер-міністар Украіны|Прэм’ер-міністрам Украіны]] стаў Віктар Януковіч. У [[травень|траўні]] [[2007]] году Прэзыдэнт Украіны [[Віктар Юшчанка]] распусьціў [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўную Раду Ўкраіны]] і прызначыў [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)|датэрміновыя выбары]]. Праз супраціў апазыцыі, гэтыя выбары адбыліся толькі [[30 верасьня]]. Паводле вынікаў гэтых выбараў, у [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Радзе Ўкраіны]] была сфармавана кааліцыя з [[Блёк Юліі Цімашэнкі|БЮЦ]] і [[Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона|НУ — НС]]. [[Юлія Цімашэнка]] зноў стала прэм’ер-міністам.
 
НапрыканцыУ канцы [[2009]] году на пасаду прэзыдэнта краіны абраны [[Віктар Януковіч]], які знаходзіўся на гэтай пасадзе з [[2010]] да пачатку [[2014]] году. [[23 лістапада]] [[2013]] году пачаліся акцыі ў знак пратэсту супраць прыпыненьня тагачасным урадам на чале зь [[Мікола Азараў|Міколам Азаравым]] працэсу асацыяцыі Ўкраіны з [[ЭЗ]], якія праз шэраг жорсткіх урадавых супрацьдзейных актаў і дзеяньняў у сьнежні—студзені перарасьлі ў пратэсты з мэтаю адстаўкі ўраду й прэзыдэнта. У лютым [[2014]] году была вернутая канстытуцыя ўзору [[2004]] году, якая дазваляла парлямэнцкай большасьцю зацьвердзіць імпічмэнт прэзыдэнта. [[23 лютага]] Вярхоўная Рада абрала выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта [[Аляксандар Турчынаў|Аляксандра Турчынава]], датэрміновыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на [[25 траўня]] гэтага ж году. Януковіч апынуўся на тэрыторыі Расеі, дзе даў некалькі прэс-канфэрэнцыцяў і заявіў, што дагэтуль лічыў сябе прэзыдэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым; у якасьці легітымнага прэзыдэнта ён да самай інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Парашэнкі (гл. ніжэй) лічыўся Расеяй і некаторымі іншымі краінамі сьвету (напрыклад, [[Вэнэсуэла]]й).
 
У лютым—сакавіку [[2014]] году ўзброеныя прарасейскія актывісты пры падтрымцы неідэнтыфікаваных вайскоўцаў (пазьней прызнаных у якасьці расейскіх) пачалі захоп адміністрацыйных будынкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі. У выніку гэтага быў створаны самаабвешчаны ўрад АРК і Севастопалю на чале з Аксёнавым і Чалым адпаведна, на [[16 сакавіка]] іх структурамі быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе АРК і Севастопалю. [[17 сакавіка]] самаабвешчаныя ўлады АРК і Севастопалю аб’явілі, што на рэфэрэндуме большасьць галасоў атрымаў варыянт за ўваходжаньне ў склад Расеі, у гэты ж дзень з тэрыторыяў АРК і Севастопалю была абвешчаная г.зв. Рэспубліка Крым. На наступны дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама самаабвешчаныя кіраўнікі Аксёнаў ды Чалы падпісалі пагадненьне аб уваходжаньні Рэспублікі Крым у склад Расеі, яе тэрыторыя Расеяй дэ-факта была падзеленая на два суб’екты фэдэрацыі — [[Рэспубліка Крым|Рэспубліку Крым]] (тэрытарыяльна адпавядае АРК) і места фэдэральнага значэньня Севастопаль (адпавядае ўкраінскай севастопальскай мескай радзе, што не ўваходзіць у АРК). Украінскім заканадаўствам, а таксама большасьцю краінаў сьвету прыход да ўлады Аксёнава й Чалава, рэфэрэндум і фактычная зьмена статусу гэтай украінскай тэрыторыі лічацца незаконнымі.
 
НапрыканцыУ канцы лютага [[2014]] году ў сувязі з імпічмэнтам Януковіча прэзыдэнцкія выбары былі перанесеныя з [[2015]] году на [[25 траўня]] [[2014]] году, якія й адбыліся ў гэты тэрмін. Перамогу на выбарах у першым туры (больш за 50%) атрымаў пазапартыйны кандыдат, бізнэсмэн [[Пятро Парашэнка]], інаўгурацыя якога адбылася [[7 чэрвеня]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн|арыгінал=|спасылка=http://nn.by/?c=ar&i=129771|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Ніва|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Зь лютага—красавіка гэтага ж году ў паўднёва-ўсходніх вобласьцях Украіны праводзіліся прарасейскія мітынгі, якія ўрэшце ў красавіку перарасьлі ва ўзброеныя захопы адміністрацыяў Луганскае й Данецкае вобласьцяў, якія абвясьцілі сябе ўладай гэтых рэгіёнаў, у адказ на што Ўкраіна распачала [[антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне (2014)|антытэрарыстычную апэрацыю]]. [[11 красавіка]] самаабвешчаныя ўлады двух рэгіёнаў абвясьцілі незалежнасьць г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік, пасьля чаго быў адзначаны рэзкі рост вайсковага забесьпячэньня сэпаратыстаў, а таксама вялікая прысутнасьць наймітаў з Расеі ў зоне канфлікту, адзначаліся выпадкі агнявой падтрымкі сэпаратыстаў з боку памежных раёнаў Расеі. Цягам антытэрарыстычнай апэрацыі канстытуцыйны лад Украіны адноўлены прыкладна на трох чвэрцях тэрыторыі, раней узятай пад кантроль незаконнымі ўзброенымі прарасейскімі сэпаратысцкімі фармаваньнямі<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне|арыгінал=|спасылка=http://euroradio.fm/antyterarystychnaya-aperacyya-va-ukraine|аўтар выданьня=|выданьне=Еўрарадыё|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2013—2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.