Пачука (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Пачука_(футбольный_клуб)?oldid=68468359
Радок 16:
}}
«'''Пачука'''» ({{мова-es|Pachuca}}) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду [[Пачука]], які выступае ў [[Ліга MX|Лізе MX]], найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў [[1901]] годзе ангельскімі корнскімі маракамі, такім чынам, клюб зьяўляецца адным з самых найстарэйшых клюбаў абодвух Амэрык. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне [[Ідальга (стадыён)|Ідальга]], які названы ў гонар штату базаваньня клюбу.
 
== Гісторыя ==
Клюб «Пачука» быў заснаваны [[28 лістапада]] [[1901]] году працаўнікамі горнаруднай кампаніі ў Пачуке. У [[1905]] годзе каманда выйграла свой першы чэмпіянат, у якім бралі ўдзел толькі клубы [[Мэхіка]] і бліжэйшых гарадоў. [[Мэксыканская рэвалюцыя]] прывяла да таго, што ў 1910—1912 гадох «Пачука» апынулася сярод толькі трох прафесійных клюбаў краіны, якія працягвалі сваё існаваньне.
 
У [[1918]] годзе быў выйграны яшчэ адзін чэмпіянат Мэхіка, а ў [[1920]] годзе — Мэксыканская ліга. Аднак у тыя часы яшчэ не было масавай прафэсіяналізацыі футболу, таму гэтыя тры чэмпіёнствы «Пачукі» не ўлічваюцца ў агульным сьпісе чэмпіянатаў Мэксыкі, паколькі за адлік прынята лічыць сэзон 1943—1944 гадоў.
 
Падчас сэзону 1920—1921 гадоў большасьць гульцоў каманды зьехала ў Мэхіка і каманда спыніла сваё існаваньне на некалькі дзесяцігодзьдзяў. У [[1950]] годзе быў утвораны Другі дывізіён чэмпіянату Мэксыкі, менавіт тады клюб аднавіў сваю дзейнасьць. У [[1967]] годзе «Пачука» атрымала перамогу ў Другім дывізіёне і дамаглася вяртаньня ў футбольную эліту краіны.
 
== Вонкавыя спасылкі ==