Верашчака: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920714 (translate me)
д →‎Гісторыя: артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 3:
== Гісторыя ==
 
Пры двары караля [[Аўгуст Сас|Аўгуста III]] у [[Варшава|Варшаве]] быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падаваньня [[кілбаса|кілбасы]]: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі [[сала]] і палівалася вострай падлівай. Есьці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: «за караля Саса лыжкай кілбаса». У клясычнай [[польская кухня|польскай кулінарыі]] верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца ззь белай кілбасы, зваранай у [[піва|піве]] напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соўсе.
 
Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацыймадыфікацыяў у розных мясьцінах і сацыяльных пластах [[Польшча|Польшчы]] й [[ВКЛ]]. Напрыклад, у канцы XVIII стагодзьдзя уў [[Нясьвіж|Нясьвіжы]]ы частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусамсоўсам падрыхтаванай», наведвальнікаў бернардынскагабэрнардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака уяўлялаўяўляла сабою густы суп з кілбасой, [[паўгускі|паўгускамі]] ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, ззь мясцовымі адрозненьняміадрозьненьнямі, вядомыя па ўсёй Літве (сучасная [[Беларусь]]) пад назвай верашчака, часьцей [[мачанка]]: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, сьвіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць [[мука|мукой]] і тушаць у печы. На паўночным захадзе Беларусі і ў [[Летува|Летуве]] верашчаку тушаць на [[бураковы квас|бураковым квасе]]. Ядуць як [[мачаньне]] для [[бліны|бліноў]].
 
Народная этымалёгія выводзіла назву ад шыпеньня, якое зыходзіць ад кілбасы пад час гатаваньня. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэньня своеасаблівага «культу верашчакі» уў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] была асоба [[Марыля Верашчака|Марылі Верашчакі]], каханай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]].
 
{{Крыніца НашаЕжа|Алесь Белы}}