Язэп Пушча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 36:
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1922]] з публікацыі апавяданьняў. У [[1923]] быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]», а пазьней — «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]». У [[1925]]—[[1927]] вучыўся на пэдагагічным факультэце [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага щнівэрсытэту]], адкуль перавёўся ў Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (скончыў чатыры курсы ў [[1929]]). Вярнуўся ў [[Менск]], працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.
[[Файл:Uzvyšša3.jpg|thumb|230px|Рэдкалегія часопіса «Ўзвышша»: Язэп Пушча стаіць справа, Менск, 1927 г.]]
Арыштаваны ДПУ БССР {{Дата|25|7|1930|1}} па справе «Саюза[[Саюз вызваленьня Беларусі|Саюзу вызваленьня Беларусі]]». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад {{Дата|10|4|1931|1}} прыгавораны да 5 гадоў высылкі. Працаваў бухгальтарам у г. Шадрынску на Ўрале ([[1931]]–[[1935]]), восем месяцаў ([[1935]]–[[1936]]) у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы.
 
У [[1937]]—[[1941]] загадчык навучальнай часткі, дырэктар Манакоўскай сярэдняй школы Мурамскага раёну Ўладзімерскай вобласьці. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце, вучыўся ў 2-м Маскоўскім пяхотным вучылішчы. Пасьля зноў у Мурамскім раёне, працаваў настаўнікам і дырэктарам Чаадаеўскай сярэдняй школы. Рэабілітаваны {{Дата|30|1|1956|1}}. У [[1955]] і [[1956]] наведаў Беларусь. [[19 ліпеня]] [[1958]] зь сям’ёй вярнуўся ў [[Менск]]. Сябар [[Саюз пісьменьнікаў БССР|Саюзу пісьменьнікаў БССР]] з [[1958]].