Станіслаў Булак-Балаховіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д стыль, {{Добры артыкул}}
Радок 19:
|у адстаўцы =
}}
'''Станісла́ў Була́к-Балахо́віч''' ({{мова-ru|Станислав Булак-Балахович}}, {{мова-pl|Stanisław Bułak-Bałachowicz}}; {{Дата ў старым стылі|[[22 лютага]]|[[1883]]|[[10 лютага]]}}; в. Мэйшты, цяпер [[Браслаўскі раён]], [[Віцебская вобласьць]], [[Беларусь]] — [[10 траўня]] [[1940]]; [[Варшава]], цяпер [[Польшча]]) — расейскібеларускі, беларускіпольскі й польскірасейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі [[Расейская імпэратарская армія|Расейскай імпэратарскай арміі]], генэрал-маёр [[Белы рух|Белай арміі]], генэрал [[Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі|Асобнага атраду БНР]], камандзір дабраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў [[1920]] г., удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|грамадзянскай вайны ў Гішпаніі]] на баку генэрала [[Франсіска Франка|Франка]]. Таксама вядомы як ''Бацька Булак-Балаховіч''.
 
Брат [[Язэп Булак-Балаховіч|Язэпа Булак-Балаховіча]].
Радок 36:
 
=== Адукацыя ===
Хатнім настаўнікам, які даў першую навуку, быў стрыечны брат Юліюш Ясінскі. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовай школе ў [[Езяросы|Новааляксандраўску]] Ковенскага павету<ref name="dva"/>. Пасьля вучыўся ў чатырохгадовай прыватнай польскай гімназіі Сьв. Станіслава ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]], пад апекай кс. Ксавэрыя Ясінскага, ягонага дзядзькі па маці, у якога й жыў<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 236">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 236.</ref>.
 
Пажаданьнем сям’і было, каб Станіслаў паступіў у духоўную сэмінарыю. Паколькі яму было тады толькі 16 гадоў, то ён адбыў дзеля гэтага гадавую практыку ў маёнтку Міхала Мэйштовіча,пасьля чаго адмовіўся ад духоўнай кар’еры й прайшоў 4-гадовыя практычна-аграномныяагранамічныя курсы ў маёнтку Броэль—Плятэраў у Бяльмонтах<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 236"/>.
 
=== Праца ===
Радок 47:
З пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], [[20 жніўня]] [[1914]] году з групай дабраахвотнікаў зь Дзісеншчыны й братам Язэпам на ўласных конях, экіпіраваны й узброены, адправіўся дабраахвотнікам на фронт<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237.</ref>. Паводле ягоных словаў, зрабіў гэта пасьля адозвы вялікага князя [[Мікалай Мікалаевіч (малодшы)|Мікалая Мікалаевіча]] да [[палякі|палякаў]] ад [[1 жніўня]]<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237"/>, у якой той заявіў «Хай сатруцца граніцы, якія разадралі на часткі рускі народ. Ды ўзьяднаецца ён разам пад скіпэтрам рускага цара. Пад скіпэтрам гэтым адродзіцца Польшча, вольная ў сваёй веры, мове й самакіраваньні»<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.e-reading.me/chapter.php/1004336/18/Shirokorad_Aleksandr_-_Uteryannye_zemli_Rossii._Ot_Petra_I_do_Grazhdanskoy_voyny.html| копія = | дата копіі = | загаловак = Детище мировой войны| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата доступу = 26 кастрычніка 2014 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Быў накіраваны на перападрыхтоўку ў 53 батальён у [[Полацак|Полацку]].
 
[[20 жніўня]] [[1914]] году прыбыў і залічаны ў сьпісы 2-га Лейб-уланскага Курляндзкага палка (на 1910 полк быў разьмешчаны ў горадзе [[Кальварыя (горад)|Кальварыя]]). Службу адбываў у 5 эскадроне, 3 зьвязе<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237"/>. Паказаў сябе на службе добра, атрымаў мэдаль сьв. Георгія 4, 3 і 2 ступені, два срэбныя й адзін залаты. Быў паранены ў баі пад Ваўрам<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 237"/>. [[9 чэрвеня]] [[1915]] быў паранены ў плячо падчас бою ля вёскі Сярдыкі пад [[Коўна]]м<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238.</ref>. Быў акружаны выведвальным атрадам немцаў, аднак прарваўся й своечасова папярэдзіў рэзэрву пра напад, які рыхтаваўся. Паранены, браў удзел у адбіцьці начной атакі і быў за мужнасьць прадстаўлены да афіцэрскага чыну.
 
[[9 ліпеня]] [[1915]] году атрымаў першы афіцэрскі чын за мужнасьць, са старшынствам з 9 чэрвеня<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238"/>. За захоп нямецкага абозу [[17 ліпеня]] атрымаў першую афіцэрскую ўзнагароду, стужку сьв. Ганны за адвагу і падвышэньне да камандзіра 3-га зьвязу 5-га эскадрону. 30 жніўня падчас контратакі на вёску Лепалаты ў [[Ковенскай губэрня|Ковенскай губэрні]] быў кантужаны цяжкім снарадам і лекаваўся ў [[Кейданы|Кейданах]]<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238"/>.
 
2-ая кавалерыйская дывізія была перакінутая на Дынабурскі фронт. Балаховіч вызначыўся падчас адступленьня, камандуючы ўзводам каля [[Фрыдрыхштат]]у й [[Якабштат]]у, яму атрымалася 2 тыдні абараняць гэтую пазыцыю<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 238"/>.
 
У [[лістапад]]зе [[1915]] быў камандзіраваны ў партызанскі атрад адмысловай важнасьці пры штабе Паўночнага фронту ў якасьці камандзіра эскадрону. Пад камандаваньнем [[Леанід Пунін|Леаніда Пуніна]] гэты атрад дзейнічаў супраць немцаў у раёне [[Рыга|Рыгі]]<ref name="rovs">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://rovs.atropos.spb.ru/index.php?view=person&mode=text&id=42| копія = | дата копіі = | загаловак = Станислав Булак-Балахович| фармат = | назва праекту = Русский обще-воинский союз| выдавец =rovs.atropos.spb.ru| дата доступу = 26 кастрычніка 2014 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. За сталыя дзёрзкія вылазкі ў тыл немцаў пунінскія партызаны былі празваныя «рыцарамі сьмерці»<ref name="rovs"/>. [[23 студзеня]] [[1916]] падчас бітвы пад [[Тукум]]ам быў паранены карабіннай куляй у левае плячо<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 239">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 239.</ref>. Быў эвакуяваны ў [[Петраград]] у Ангельскі шпіталь, у красавіку вярнуўся на фронт і атрымаў Крыж сьв. Станіслава II ступені й прызначэньне камандзірам эскадрону<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 239"/>. Пазьней быў прызначаны камандзірам 2-га эскадрону Пуніна й прадстаўлены на атрыманьне чыну паручніка. У жніўні 1916 году быў адкамандзіраваны з 2 эскадронам са 120 людзьмі ў 6 сыбірскі корпус у распараджэньне начальніка штабу генэрала Ярашэвіча. Тут дабіўся посьпеху й атрымаў намінацыю на памочніка камандзіра атраду Пуніна й прадстаўлены да чыну ротмістра, а таксама атрымаў падзяку корпусу й XII арміі ў загадзе. 25 сьнежня 1917 падчас наступленьня быў цяжка паранены куляй у сківіцу й галаву. Паранены давёў атаку да канца<ref>Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 240.</ref>.
 
У чэрвені [[1917]] году быў абраны салдацкім камітэтам камандзірам эскадрону і ў сувязі з гэтым пераведзены ў паручнікі ваенным камісарам [[Часовы ўрад Расеі|Часовага ўраду]]. Пасьля знаходзіўся на лячэньні ў Петраградзе<ref name="backa"/>. На момант [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] знаходзіўся ў [[Луга|Лузе]] ([[Санкт-Пецярбурская губэрня]]), дзе меў атрад і кантраляваў ваколіцы<ref name="backa">{{Спасылка | аўтар = Корявцев П. М.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.derjavapskov.ru/cat/cattema/catcattemaall/catcattemaallb/catcattemaallbbulach/3201| копія = | дата копіі = | загаловак = «Батька»: история одного предателя| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата доступу = 27 кастрычніка 2014 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
=== Служба ў Чырвонай арміі ===
Бальшавікі, ня маючы рэальных сілаў у раёне дысьлякацыі атраду Балаховіча, вырашылі легалізаваць яго<ref name="backa"/>. У лютым 1918 прызначаны камандзірам I Лускага партызанскага кавалерыйскага палка IV Петраградзкай дывізіі [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], які пазьней быў перайменаваны ў 3 Петраградзкі кавалерыйскі полк<ref name="backa"/><ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249.</ref>. Загадам [[Леў Троцкі|Льва Троцкага]] частка не падлягала кантролю ваеннага камісара. Балаховіч выкарыстаў гэта, не дапускаючы набору камуністамі й запаўняючы шэрагі беларусамі, палякамі ды расейцамі<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>.
 
У ліпені [[1918]] году партызанскі атрад займаўся задушэньнем сялянскіх антыбальшавіцкіх паўстаньняў ўу Лускім павеце і ў Стругах Белых, якія былі выкліканыя дзеяньнямі прадатрадаў<ref name="rovs"/><ref name="backa"/>. Пазьней старшыня Пскоўскага губвыканкаму дакладваў пра задушэньні на зьезьдзе наступнае: «Атрад вёў відавочна правакацыйную працу ў вёсцы. На ягоныя зьверскія "рэквізыцыі" й наогул ягоную манеру ад сялянаў увесь час даводзілася чуць скаргі. Калі з прычыны гэтага паднімалася сялянскае паўстаньне, Балаховіч ехаў і ўціхамірваў яго са страшнай жорсткасьцю...»<ref name="backa"/>.
 
На [[25 кастрычніка]] [[1918]] году колькасьць палка складала 1 121 чалавек (38 – камандны склад, 883 – у страі і 200 па-за строем)<ref name="rovs"/>.
 
З узмацненьнем [[Белы рух|белага руху]] й адначасовым ростам рэпрэсіяў з боку органаў [[Усерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяю й сабатажам|ЧК]] Булак-Балаховіч прыйшоў да высновы пра неабходнасьць перайсьці на бок белых<ref name="backa"/>. У сярэдзіне кастрычніка 1918-га ў [[Пскоў|Пскове]], які заставаўся ў руках немцаў, зьявіліся два афіцэры-балахоўцы, якія ўсталявалі кантакт саз штабам белага Добраахвотніцкага корпусу, які фармаваўся ў гэтым горадзе<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. 17 кастрычніка было распрацаванае пагадненьне паміж Балаховічам і начальнікам выведкі Пскоўскага корпусу. Згодна зь ім, Балаховіч меўся перайсьці на бок белых у пачатку лістапада. Але ягоны I эскадрон пад камандаваньнем падэсаула Пярмікіна перайшоў да белых ужо [[26 кастрычніка]], праз што Балаховіч апынуўся ў складанай сытуацыі<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. Намесьнік камісара Паўночнай камуны Багацін выклікаў Балаховіча да сябе, пагражаючы ў выпадку няяўкі Рэвалюцыйным трыбуналам<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>.
 
У Петраград паехаў пераапрануты ў Балаховіча ягоны ардынарац, [[татары]]н Куба Хасяневіч, які перад канцом падарожжа пераапрануўся й зьбег<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. Балаховіч у гэты час пераканаў вайсковага камісара Гдоўска-Тарошынскага раёну [[Ян Фабрыцыюс|Яна Фабрыцыюса]] ў сваёй адданасьці савецкай уладзе й паабяцаў адпомсьціць Пярмікіну<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 249"/>. Пасьля гэтага сфабрыкаваў загад ваеннага Рэўкаму, паводле якога яму прадпісвалася наступаць на Пскоў, ды пачаў зьбіраць свае падразьдзяленьні ў раёне станцыі Белыя Стругі. Тут як «атаман сялянскіх партызанскіх атрадаў» ён выдаў адозву да сялянства з заклікам змагацца з бальшавікамі ды пачаў прасоўвацца ў бок Тарошына<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250">Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 250.</ref>.
Радок 92:
У ліпені 1919 году, на бок Булак-Балаховіча перайшоў пяхотны полк Чырвонай Арміі<ref name="hryck"/>.
 
У кіраўніцтве белай арміі насьпяваў канфлікт паміж белымі генэраламі [[Мікалай Юдзеніч|Мікалаем Юдзенічам]] і [[Аляксандара Радзянка|Аляксандрам Радзянкам]], [[манархізм|манархістамі]], якія складалі большасьць у палітычным і вайсковым кіраўніцтве Паўночна-Заходняй арміі, і рэвалюцыйна-дэмакратычнай групай у гэтай арміі на чале з Булак-Балаховічам, які быў на левым, [[эсэры|эсэраўскім]], крыле гэтай групы<ref name="hryck"/>.
 
У жніўні, па просьбе генэрала Арсеньнева, Балаховіч быў прызначаны генэрал-маёрам. Падставай для падвышэньня стаў пераход частак Балаховіча й эстонцаў у контарнаступленьне супраць бальшавікоў, якія блізка падышлі да Пскова<ref name="rovs"/><ref name="hryck"/>. Прыкладна ў той жа час абвінавачаны ў друкаваньні фальшывых грошай, так званых [[Керанкі|керанак]]. Па патрабаваньні Балаховіча Тэшнэр вырабіў [[клішэ]] для 40-рублёвых керанак, якія друкаваліся ў доме Камэрцыйнага банку пад памяшканьнем раённай камэндатуры<ref name="rovs"/><ref name="backa"/>.
Радок 141:
У сярэдзіне жніўня, у пераломны момант [[Варшаўская бітва|Варшаўскай бітвы]], у складзе 3-й арміі прыкрываў манэўр польскіх войскаў з-над Вяпра. 15 жніўня аддаў прыказ сканцэнтраваць свае сілы ў [[Лэнчна]]й, які выкананы на наступны дзень. У гэты дзень атрад налічваў 1000 штыхоў і 400 шабляў. Пасьля камбінаванай пасьпяховай атакі на [[Пухачаў]] рушыў у напрамку [[Уладава|Ўладавы]] (17 жніўня)<ref>Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 138.</ref>.
 
У верасьні польскія войскі пачалі наступленьне на фронце ад мяжы з Румыніяй да Берасьця. 13 верасьня група генэрала Балаховіча ўзяла [[Камень-Кашырскі]]. [[26 верасьня]] Балаховічам ўзяты [[Пінск]], гэтым расьсек 4-ю савецкую армію. Апэрацыя па захопу самога Пінску сталася адной з самых удалых вайсковых апэрацыяў групы Балаховіча за час ваенных дзеяньняў на бальшавіцкім фронце. 30 верасьня група генэрала Булак-Балаховіча была замененая 18-й ПД, завяршыўшы свой удзел у [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайне]]<ref>Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 139.</ref>.
 
=== Беларускі паход ===
Радок 155:
У пачатку кастрычніка Пілсудзкі прымае рашэньне пра паход [[Люцыян Жалігоўскі|Жалігоўскага]] на [[Вільня|Вільню]], у выніку якога пазьней была створаная марыянэткавая дзяржава [[Сярэдняя Літва]]. Верагодна, паход Балаховіча павінен быў быць працягам паходу Жалігоўскага.
 
[[12 кастрычніка]] 1920 году ў Рызе падпісаная папярэдняя польска-савецкая мірная дамова. Гэтая дамова абавязвала польскі бок выдаліць са сваёй тэрыторыі або раззброіць антысавецкія ўзброеныя фармаваньні да 2 лістапада. Польскае камандаваньне прапанавала Балаховічу далей весьці барацьбу самастойна або пакінуць тэрыторыю Польшчы са зброяй у руках, у выніку чаго той вырашыў перайсьці польска-савецкую мяжу<ref name="Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 144"/>. 12 кастрычніка Балаховіч падпісаў пагадненьне ззь БПКБеларускім палітычным камітэтам. БПК абавязваўся дапамагаць генэралу ў арганізацыі беларускай арміі, а Балаховіч павінен быў перадаць уладу на занятай ім тэрыторыі<ref>Латышонак, А. Жаўнеры БНР. С. 145.</ref>.
 
==== Баявыя дзеяньні ====
Радок 220:
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{Добры артыкул}}
{{Кандыдат у добрыя артыкулы|9 сьнежня 2014}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Булак-Балаховіч, Станіслаў}}