Розьніца паміж вэрсіямі «Хатынь»

4868 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
артаграфія
д
(артаграфія)
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.
 
== Спаленьне вёскі і жыхароў ==
Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.
Зранку {{Артыкул у іншым разьдзеле|батальён||be|Батальён}} спэцыяльнага прызначэньня [[СС]] (ахоўныя атрады) на чале з Оскарам Дырлевангерам акружыў вёску. Жыхароў выгналі з дамоў і сагналі ў [[хлеў]] на ўскраіне, дзе раней захоўвалася [[сена]]. [[Салдат]]ы абклалі сьцены хлява [[салома]]й, аблілі [[бэнзін]]ам і падпалілі [[запалка]]мі. Калі людзі кінуліся на вуліцу, іх расстралялі. Загінула 149 жыхароў, зь іх 75 дзяцей. Таксама згарэла 26 дамоў.
 
Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем'і: так, напрыклад, у сям'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям'і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх - сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.
Уратавацца ўдалося 5 дзецям і аднаму даросламу. Аляксандар Жалабковіч уцёк на кані ў суседнюю вёску, бо заўважыў набліжэньне вайскоўцаў. Уладзімер і Соф’я Яскевічы ([[брат]] і [[сястра]]) схаваліся. З падпаленага хлява выбраліся Антон Бараноўскі, Віктар Жалабковіч і 56-гадовы Восіп Камінскі.
 
Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзесяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам.
Падобным чынам спалілі 9,2 тыс. (9,2%) са 100 тысячаў вёсак Беларусі.
 
Дзьве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі [[Хварасьцені]] Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.
 
Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу - таксама ўдалося схавацца.
 
З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887-1973). Зь яго слоў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе.
 
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году - праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу - Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.
 
Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.
 
== Сьпіс ахвяраў ==
5737

зьменаў