Беларусізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Глядзіце таксама
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак using AWB
Радок 31:
У другой палове 1920-х посьпехі ў ажыцьцяўленьні палітыкі беларусізацыі пачалі разглядацца як умацаваньне і пашырэньне беларускага нацыяналізму. Так, на ХІ зьезьдзе КП(б)Б (лістапад [[1927]]) заяўлялася, што неабходна пашыраць беларусізацыю і той жа час весьці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулым быў прагрэсіўнай зьявай, але ўва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыў контррэвалюцыйны характар.
 
У траўні [[1929]] ЦК [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|ВКП(б)]] накіраваў у БССР камісію, якая [[27 чэрвеня]] [[1929]] году зрабіла крытычны даклад на адрас беларускай творчай інтэлігенцыі, таксама ў ім нэгатыўна ацэньвалася дзейнасьць кіраўнікоў рэспублікі. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК ВКП(б) і асабіста [[ІосіфЁсіф Сталін|ІЁ. Сталіну]].
 
Апагеем барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынём ДПУ БССР Р. Рапапортам справа г.зв. [[Саюз вызваленьня Беларусі|«Саюза вызваленьня Беларусі»]]. па якой увясну-ўлетку [[1930]] былі арыштаваныя больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у [[1931]] многія зь іх былі асуджаныя ў выніку закрытых судовых працэсаў. З гэтага часу пачалася [[расеізацыя|палітыка абмежаваньня мовы тытульнай нацыі Беларусі]], працягам якой стала [[рэформа беларускага правапісу 1933 году]], якая штучна наблізіла беларускую мову да расейскай.