Розьніца паміж вэрсіямі «Хатынь»

3117 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
артаграфія
д (вікіфікацыя, артаграфія)
(артаграфія)
У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня [[Нацызм|нацыстамі]] мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога [[СССР]].
 
== Напярэдадні трагедыі ==
== Прычыны карнага рэйду ==
21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атрада «Дзядзі Васі» (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок [[Плешчаніцы|Плешчаніц]]. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку [[Лагойск]]у выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі «Дзядзі Васі», ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узвода Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі [[Казыры]], што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.
 
Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам [[Алімпійскія гульні 1936 году|Алімпійскіх гульняў 1936 году]] і быў асабіста знаёмы з [[Гітлер]]ам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.
 
== 118-ы шуцманшафт батальён ==
{{Асноўны артыкул|118-ы шуцманшафт батальён}}
118-s шуцманшафт батальён быў сфармаваны у чэрвені 1942 году ў раёне Кіева ў асноўным з ваеннапалонных [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі]] (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў<ref>http://khatyn.by/ru/genocide/expeditions/polic118/</ref>. Камандаваў батальёнам ураджэнец [[Кубань|Кубані]], былы маёр [[Войска Польскае|Войска Польскага]] Канстантын Смоўскі, начальнік штаба - былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узвода - былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім "шэфам" 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кэрнэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .
 
Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра узначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «[[Котбус]]» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей - расправа над жыхарамі вёскі Вілейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў у сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы прысвоілі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.
 
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль ў поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду французкага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным французкім легіёне.
 
== Спаленьне жыхароў ==
5737

зьменаў