Гістарычны факультэт БДУ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Гістарычны факультэт БДУ заснаваны ў 1934 годзе<ref>[http://www.bsu.by/be/main.aspx?guid=40731 Гістарычны факультэт Аб падраздзяленні] — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт</ref>. Фактычна арганізаваў гістарычны факультэт першы рэктар БДУ [[Уладзімер Пічэта]], які сам быў гісторыкам. Яшчэ да афіцыйнага адкрыцьця гістарычнага факультэту штат выкладчыкаў БДУ істотна складаўся з гісторыкаў ([[Мікалай Нікольскі]], Дзьмітры Канчалоўскі, [[Усевалад Ігнатоўскі]], [[Васіль Дружчыц]], [[Мітрафан Доўнар-Запольскі]] ды іншыя). Першым дэканам гістарычнага факультэту быў прызначаны акадэмік [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]] [[Васіль Шчарбакоў]], ]які прабыў дэканам усяго два гады. У 1936 ён быў звольнены, а ў 1938 годзе рэпрэсаваны. Другім дэканам факультэту стаў філёзаф [[Іван Чымбург]], які пазьней стаў рэктарам БДУ. У 1937 годзе адчыненая асьпірантура ды дактарантура па гісторыі. Ад 1937 да 1941 году дэканам быў Аляксей П’янкоў.
 
Падчас вайны факультэт аднавіў сваю працу ў эвакуацыі на станцыі Сходня (Масква). Часова абавязкі дэкана выконваў У. І. Шаўчэнка.