Міхал Кахановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
злучнасьць
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў вёсцы [[Вялікія Лукі (Берасьцейская вобласьць)|Вялікія Лукі]] [[Наваградзкі павет|Наваградзкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]], цяпер [[Баранавіцкі раён]]. У [[1910]] годзе скончыў [[Харкаўскі ўнівэрсытэт]]. Да [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] выкладаў гісторыю ў расейскіх гімназіях [[Вільня|Вільні]], зьяўляўся сапраўдным сябрам Паўночна-Заходняга аддзелу [[Расейскае Імпэратарскае геаграфічнае таварыства|Расейскага Імпэратарскага геаграфічнага таварыства]]. Зь лета [[1915]] году жыў у [[Магілёў|Магілёве]], працаваў выкладчыкам Магілёўскай рэальнай вучэльні. Пасьля [[Лютаўская рэвалюцыя 1917 году|Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году]] — старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт (Магілёў)|Беларускага нацыянальнага камітэту]] ў Магілёве, адзін зь лідэраў тамтэйшага беларускага руху. У [[1917]] годзе рэдактар газэты «[[Могилевские известия]]». Улетку [[1918]] году выехаў у Вільню; з [[1919]] году кіраўнік школьнага аддзелу Цэнтральнай Беларускай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны. У 1919—[[1922]] гадах першы дырэктар [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. Выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў «[[Беларуская крыніца|Беларускай крыніцы]]», «[[Беларускае жыцьцё|Беларускім жыцьці]]», «[[Беларускія ведамасьці (газэта)|Беларускіх ведамасьцях]]» і іншых. Аўтар успамінаў пра [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]] (апублікаваныя ў зборніку: «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго», [[1920]]). У лістападзе [[1922]] годзе абраны дэпутатам ў [[Сойм]] [[Польшча|Польшчы]], сябра Беларускага пасольскага клюбу. Прытрымліваўся прынцыпу беспартыйнасьці. У [[1925]] годзе пераяжджае ў [[БССР]]. Працаваў у рэдакцыях газэт «[[Савецкая Беларусь]]» і часопісу «[[Савецкае будаўніцтва]]»; у выдавецтвах; займаўся перакладамі. Арыштаваны [[ГПУ]] БССР [[11 жніўня]] [[1933]] году па [[справа Беларускага нацыянальнага цэнтру|справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру»]]. [[9 студзеня]] [[1934]] году прысуджаны да расстрэлу. Расстраляны ў [[НКВД]] [[Менск|Менску]]. Рэабілітаваны [[16 жніўня]] [[1956]].
 
== Цікавосткі ==