Беларускі нацыянальны камітэт (Магілёў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{іншыя значэньні}}
'''Белару́скі нацыяна́льны камітэ́т''' ('''БНК''') у [[Магілёў|Магілёве]] — беларуская грамадзка-палітычная, культурна-асьветная арганізацыя ў 1917—1918 гг.. Створаны [[17 красавіка]] [[1917]] г.. Засна-вальнікі: выкладчыкі навучальных установаў гораду, работнікі суду, архіву, бібліятэк, чыгункі, земскіх і гарадзкіх установаў. Камітэт узначальваў І. І. Рэут, з кастрычніка 1917 г. — [[Міхаіл Кахановіч|М. С. Кахановіч]]. У яго ўваходзілі Я. і Дз. Аляхновічы, [[Дзьмітры Даўгяла|Дз. І. Даўгяла]] (нам. старшыні), В. Я. Какошынскі, ксёндз Д. Лапошка, А. Ф. Пігулеўскі, А. М. Раждзественскі, [[Ісак Сербаў|І. А. Сербаў]], М. А. Судзілоўскі, Шчансновіч і інш. Пры камітэце працавалі палітычная, арганізацыйная, фінансавая, школьная, культурна-асьветная й этнаграфічная камісіі. Меў на мэце стварэньне дзяржаўна-прававых, культурна-асьветных і эканамічных умоваў для [[беларускае нацыянальнае адраджэньне|беларускага адраджэньня]], пашырэньне нацыянальнае сьвядомасьці сярод беларускага насельніцтва. На пачатку дзейнасьці выступаў за [[аўтаномія|аўтаномію]] Беларусі ў складзе Расейскае дэмакратычнае рэспублікі, з [[1918]] г. за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Прадстаўнікі камітэту ўдзельнічалі ў рабоце зьездаў беларускіх арганізацыяў і партыяў у Менску ў ліпені 1917 г., [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Усебеларускім зьезьдзе 1917 г.]]. Разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі выставіў кандыдатуры ва Ўстаноўчы сход па Магілёўскай выбарчай акрузе. Спробы пераўтварыць камітэт у губэрнскі цэнтар беларускіх нацыянальных арганізацыяў ня мелі посьпеху. Спыніў дзейнасьць у лістападзе [[1918]] г. з прыходам у горад [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]].
 
== Літаратура ==