Грабарка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія, вікіфікацыя
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 5:
== Гісторыя ==
Паводле [[Антон Мірановіч|Антона Мірановіча]] пачатак праваслаўнага культу ў гэтым месцы датуецца 13 ст., калі ў асобнае месца ў Мельніцкай пушчы скрывалася ад татарскіх набегаў ікона ''Спаса Ізбаўніка'' з [[Мельнік|мельніцкага]] замчышча. Некаторыя польскія гісторыкі лічаць, што пачатак пілігрымак на гару Грабарку пачаўся толькі ў 18 ст., так як толькі з 1710 г. маюцца пісьмовыя згадкі пра эпідемію халеры ў [[Сямяцічы|Сямяцічах]] і ўцёкі жыхароў у лясы побач з Грабаркай. Толькі ў 1717 годзе біскуп [[Леў Кішка]] дазволіў набажэнствы ў капліцы на лясной гары побач зь вёскаю Грабарка. Напрыканцы 18 ст. па хадайніцтве біскупа Сімяона Млоцкага папа [[Піюс VI]] надаў індульгенцыі для пілігрымаў, якія наведвалі грабаркаўскую капліцу Праабражэньня Гасподняга. У 1789 годзе старую капліцу ў Грабарцы замяніла новая царква з 3 алтарамі. Пасьля ліквідацыі Уніяцкае царквы ў 1839 г. царква стала праваслаўнай. Толькі ў 1884 годзе пачаўся рамонт царквы, а побач зь яе зьявіліся могілкі, на якіх хаваліся жыхары суседніх вёсак.
Пераломным момантам для Грабаркі была зьмена дзяржаўных межаў пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], ў выніку якой польская праваслаўная царква пазбавілася ўсіх жаночых манастыроў. Па рашэньні мітрапаліта варшаўскага Цімафея 27 лістапада 1947 г. быў заснаваны манастыр названы ў гонар сьвятых Марыі ды Марты. Толькі ў 1956 г. у быў пабудаваны манастырскі будынак з царквой іконы Божае Маці ''Ўсім Тужлівым РадасьсьцьРадасьць'', а напрыканцы 70-х гадоў 20 ст. вялікі мураваны дом з Усьпенскай царквой. У выніку падпаленьня згарэла ў 1990 годзе старая Праабражэнская царква (была адбудаваная ўжо як мураваная і асьвечаная ў 1995 г.).
 
== Традыцыя ==