Арабская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
'''Ара́бская мо́ва''' ({{мова-ar|اللغة العربية‎‎}})  — належыць да сэміцкай галіны [[афразійская моўная сям’я|афразійскай сям’і моваў]], да паўднёвай галіны [[сэміцкія мовы|сэміцкіх моваў]]. Колькасьць тых, хто гаворыць на арабскай мове і ейных адменах складае 250  млн чалавек ([[2000]]). Пісьмовасьць на аснове [[арабскі альфабэт|арабскага альфабэту]]. Афіцыйная і працоўная мова [[Генэральная Асамблея ААН|Генэральнай Асамблеі ААН]] і некаторых іншых органаў [[ААН]]. Афіцыйная мова ўсіх арабскіх краінаў, [[Самалі]], [[Джыбуці]].
 
== Будова ==
Гукавы склад багаты на зычныя і бедны галоснымі. З зычных адметныя гартанныя (выбуховы «’», прыдыханьне «h», рэзкі шэпт «h2») і эмфатычныя. Галосных тры  — «a, i, u»; пад уплывам колькасьці ці суседніх зычных узьнікаюць адценьні «е, э, о», але бяз сэнсавых адрозьненьняў. Фармальны склад багаты на ўнутранае ўтварэньне (флексію) і бедны на вонкавае (прыставачнае).
 
Дзеля геаграфічнай працягласьці лексыка арабскай мовы вельмі разнастайная, з мноствам запазычаньняў. Вельмі многія культурныя паняткі з старажытнасьці запазычаныя з [[арамэйская мова|арамэйскай мовы]], напр. tâba  — «раскайвацца» (|| араб. thâba  — «вяртацца»), kataba  — «пісаць» (|| араб. kataba  — «шыць»).
 
== Літаратурная арабшчына і дыялекты ==
Радок 16:
* Арабійская група дыялектаў
* Сярэднеазіяцкая група дыялектаў
Першая належыць да заходняй групы, астатнія  — да ўсходняй групы арабскіх моваў/дыялектаў.
 
Арабізмы ў эўрапейскіх мовах бываюць альбо з [[гішпанская мова|гішпанскай мовы]], вельмі насычанай арабізмамі (яны складаюць да 10 адсоткаў усёй лексыкі) з часоў мусульманскай дзяржаўнасьці гэтай краіны (як то, азымут, алідада, алькаголь, зэніт, надыр), ці беспасярэдне з [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]] (як то візыр, султан, халіф, шэйх, эмір).