Агнём і мячом (раман): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сюжэт: артаграфія
Радок 18:
'''«Агнём і мячом»''' ({{мова-pl|Ogniem i mieczem}}) — першы з трох гістарычных раманаў аднайменнай трылёгіі, напісанай дзеля «падмацаваньня сэрцаў» [[Генрык Сянкевіч|Генрыкам Сянкевічам]] у [[1884]]—[[1888]] гады.
 
Дзеяньне рамана адбываецца ў [[1648]]—[[1651]] гадах, падчас паўстаньня Багдана Хмяльніцкага на Ўкраіне. Астатнія часткі [[Трылёгія|трылёгіі]] — «[[Патоп (раман)|Патоп]]» і «[[Пан Валадыёўскі (раман)|Пан Валадыёўскі]]».
 
== Выданьне ==
Раман упершыню быў выдадзены ўрыўкамі ў [[1883]]—[[1884]] гады ў варшаўскім часопісе «Слова» і таксама ў кракаўскім часопісе «Час». Першае кніжнае выданьне зьявілася ў 1884 годзе ў [[Варшава|Варшаве]]. Кніжнае выданьне мела іншы канец рамана за надрукаваны ў часопісах. Частка рукапісу рамана захоўваецца ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]]. Аўтар часам блытаецца з гістарычнай праўдай, што аднак не аднімае ад рамана мастацкай вартасьці. Сянкевіч стварыў свой раман, каб падняць дух палякаў.
 
Паводле слоўсловаў ўкраінскага паэта і празаіка [[Багдан Лепкі|Багдана Лепкі]] з часу выхаду рамана ўзрос польска-ўкраінскі антаганізм<ref>Зьнішчыла гэту ідылію толькі выданьне «Агнём і мячом» Сянкевіча. Не было ўжо ранейшай хлапечай шчырасьці. Ад Багдана і Ярэмы былі пакладзены між намі вялікія чорныя цені // Ryszard Sadaj — «Kto był kim w Galicji», Kraków 1993, s. 162</ref>.
 
У [[1999]] годзе выйшла ў сьвет экранізацыя рамана [[Агнём і мячом (фільм)|Агнём і мячом]]. Зьявіўся фільм і сэрыял рэжысэра [[Ежы Гофман]]а. У 1958 годзе ў ЗША зьявілася камічная адаптацыя рамана ў сэрыі «Classics Illustrated» (no.146)<ref>[http://www.tkinter.smig.net/ClassicsIllustrated/list.htm www.tkinter.smig.net]</ref>.
Радок 39:
 
== Постаці раману ==
У кнізе дзейнічаюць як выдуманыя пэрсанажы - галоўны гэрой кнігі Ян Скшэтускі (які меў тым неня менш рэальнага гістарычнага прататыпа [[Мікалай Скшэтускі|Мікалая Скшэтускага]]), ягоная каханая Алена Курцэвіч, ягоны слуга Рэдзян, Лонгін Падбіпята, а таксама цэнтральныя постаці ўсёй трылёгіі - Міхал Воладыёўскі і Пан Заглоба; так і рэальныя гістарычныя асобы:
* [[Ярэмі Вішнявецкі]], князь, польскі магнат, галоўны ваенны праціўнік Хмяльніцкага.
* [[Багдан Хмяльніцкі]], кіраўнік паўстаньня.
Радок 46:
* [[Адам Кісель]], польскі сэнатар, кіраўнік «мірнай партыі».
* [[Іван Богун]], казацкі палкоўнік.
* [[Іван Выгоўскі]], гэнэральныгенэральны пісар (канцлер) Войска Запароскага.
* [[Максім Крыванос]], казацкі палкоўнік.
* [[Януш Тышкевіч]], ваявода кіеўскі.