Пётра Сыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 10:
Напачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]], у [[1939]] годзе, Пётру Сыча мабілізавалі ў польскае войска. Патрапіў у савецкі палон у [[Ашмяны|Ашмянах]], але здолеў уцячы. Пазьней быў арыштаваны бальшавікамі й пасаджаны ў Вялейскую турму, пасьля перавезены ў [[Полацак]], дзе й атрымаў прысуд — 10 гадоў лягеру.
 
Быў сасланы ў лягер у [[Рэспубліка Комі|Комі]]. У лягерох шмат хварэў, пакутаваў ад невыносных умоваў зьняволеньня, але выжыў — мабыць, таму, што яго ў рэшце рэшт прызначылі мастаком (і ён маляваў партрэты лягернага начальства). У верасьні [[1941]] году на падставе [[дамова Сікорскага–Майскага|дамовы Сікорскага-Майскага]] як польскі грамадзянін Пётра Сыч быў перакінуты спачатку ў Надволжжа, потым у [[Самарканд]], дзе стваралася польская армія генэрала [[Уладыслаў Андэрс|Ўладыслава Андэрса]]. Пётра Сыч як і тысячы іншых беларусаў з заходняй Беларусі далучыўся да войска польскага генэрала. Андэрс не зьбіраўся ваяваць на баку Саветаў і прыклаў шмат намаганьняў, каб вывесьці сваю армію з тэрыторыі [[СССР]], што зрабіць яму ўдалося зь вялікай цяжкасьцю толькі пасьля таго, як [[Вялікая Брытанія]] перакінула частку сваіх войскаў зь Сярэдняга Ўсходу на змаганьне зь японцамі. Месца англічанаўангельцаў і заняў [[2-і Польскі корпус|Другі польскі корпус]], як пачалі называць армію Андэрса ў [[Іран]]е.
 
[[Іран]], [[Ірак]], [[Палестына]], [[Эгіпэт]], [[Лібан]], [[Італія]] — такі баявы шлях прайшлі жаўнеры гэтага корпусу да Монтэ-Касына, а разам зь імі і паручнік Пётра Сыч, які браў удзел у баёх пад Монтэ-Касына. Быў чатыры разы паранены.
 
Адзначаны ўзнагародамі розных краінаў: брытанскімі — Зоркай Італіі, Зоркай 1939—1945, Мэдалём вайны 1939—1945 і Мэдалём Абароны, польскімі — [[Памятны крыж Монтэ-Касына|Крыжам Монтэ-Касына]] № 45039, Мэдалём Войска, Ганаровай адзнакай за раненьні і інш<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/mtcasino/05.htm Юры Грыбоўскі, Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна] — Афіцэр-беларус з-пад Монтэ-Касіна </ref>.
 
===Радыё Свабода===
Па заканчэньні вайны корпус генэрала Андэрса быў пераведзены ў АнгліюАнгельшчыну. Там Пётра Сыч з [[1946]] году далучыўся да беларускай працы. У [[1951]] годзе пераехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «[[Шарсьцень]]» і супрацоўнічаў з газэтай «Бацькаўшчына», што выдавалася ў МюнхенеМюнхэне. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў [[Радыё Свабода]] (тады Радыё «Вызваленьне»).
 
У лютым [[1954]] году з [[Канада|Канады]] ў [[Мюнхэн]] прыехаў доктар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], каб распачаць працу па стварэнністварэньні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”, і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў МюнхенеМюнхэне была ня першай. Улетку [[1940]] году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасцьадданасьць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, зь якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне”, цяперашняя “Свабода”. Называўся ён “Азымут сэрца”.
 
Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году.
Радок 46:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сыч, Пётра}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 18 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1912 годзе]]