|Электронная вэрсія = http://yankakupala.ru/na-kutstsyu
}}
'''«На Куцьцю»''' — паэма [[Янка Купала|Янкі Купалы]], завершаная [[14 сьнежня]] [[1911]] году ў [[Санкт-Пецярбург]]у. Упершыню надрукаваная ў газэце [[Наша Ніва|«Наша Ніва»]] [[22 сьнежня]] [[1911]] году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі [[Славяне|славянскага]] [[рамантызм]]у, асабліва з [[Адам Міцкевіч|А.Міцкевічам]] і [[Юльюш Славацкі|Ю.Славацкім]].<ref name="enc">Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «На куцьцю». — CС. 416—417.</ref>
== Апісаньне ==
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай [[Рыфма|рыфмоўкай]], багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.<ref name="enc"/>
== Водгукі ==
{{Цытата|Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю ...… паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай.|[[Андрэй Вазьнясенскі]]<ref>{{Спасылка
| аўтар =
| прозьвішча =
| url = http://lekary.iatp.by/mb1c.htm
| копія =
| загаловак = Янка Купала. "«Магіла льва"» (з народнага падання). 1913
| фармат =
| назва праекту =
== Пераклады і мастацкія ўвасабленьні ==
На [[Расейская мова|расейскую мову]] паэму пераклаў [[Валянцін Тарас|В.Тарас]], на [[Украінская мова|украінскую]] — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак [[Яўген Кулік|Я.Кулік]]. Беларускае тэлебачаньне ў [[1982]] годзе паставіла па паэме аднайменны [[На Куцьцю (тэлеспэктакль)|тэлеспэктакль]].<ref name="enc"/> Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы]] [[Сны аб Беларусі (спэктакль)|«Сны аб Беларусі»]].<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтарысуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://afisha.tut.by/theatre.php?tid=75| загаловак = «Сны аб Беларусі»| фармат = | назва праекту = afisha.tut.by| выдавец = | дата = 27 чэрвеня 2007 | мова = | камэнтар = }}</ref>
== Крыніцы ==
== Літаратура ==
* Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: [[Іван Шамякін|І. П. Шамякін]] (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «На куцьцю» / Аўтар — М.Грынчык. — CС. 416—417.
* Грынчык М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. — С.229—231.
* Лазарук М. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ- пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970.
* [[Алег Лойка|Лойка А.]] Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. — Мн., 1980.
== Вонкавыя спасылкі ==
|